Алякса́ндр Франсуа́ Мары́ дэ Багарнэ́, віко́нт дэ ля Фертэ́ (; 28 мая 1760, Фор-Раяль [цяпер Фор-дэ-Франс], Марцініка — 23 ліпеня 1794, Парыж, Францыя) — французскі палітычны і ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай французскай рэвалюцыі і рэвалюцыйных войнаў, прэзідэнт і сакратар Нацыянальнага сходу Францыі (1789—1791), камандуючы французскай Рэйнскай арміяй (1793—1794). Першы муж (1779—1785) Мары Жазеф Руж Ташэ дэ ля Пажэры (пасля жонкі Напалеона I — імператрыцы Першай французскай імперыі Жазэфіны Банапарт), бацька Яўгена дэ Багарнэ (пасля віцэ-караля Італіі і герцага Лейхтэнбергскага) і Гартэнзіі дэ Багарнэ (пасля жонкі галандскага караля Людовіка I Банапарта і маці імператара французаў Напалеона III). У перыяд Вялікага тэрору быў арыштаваны па ілжывым абвінавачванні ў бяздзейнасці пры абароне Майнца, прысуджаны да смерці і гільяцінаваны на плошчы Рэвалюцыі ў Парыжы.

Катэгорыя:Члены Нацыянальнага сходу 1789-91 гг. Катэгорыя:Военачальнікі Францыі Аляксандр