Умбе́рта II (), ён жа Травеньскі кароль (; — ) — чацвёрты і апошні кароль Італіі (з Савойскай дынастыі). Маршал Італіі (29 кастрычніка 1942). Займаў прастол ледзь больш месяца, з 9 мая па 12 чэрвеня 1946 года, паміж адрачэннем свайго бацькі Віктара Эмануіла III і абвяшчэннем вынікаў рэферэндуму аб адмене манархіі, на якім перамог рэспубліканскі лад.
Падчас Бітвы за Францыю (1940) узначальваў італьянскія войскі. Фактычна і раней, пасля захопу Рыма войскамі саюзнікаў у 1944 годзе, выконваў абавязкі рэгента (бацька знаходзіўся ў Егіпце). Італія была абвешчана рэспублікай, а ўсе члены Савойскай дынастыі мужчынскага полу па адмысловым законе выгнаны з краіны. Умберта II пасяліўся ў Жэневе, дзе памёр у 1983 годзе.
У народзе атрымаў мянушку «травеньскі кароль».
Сям’я
З 1930 года быў жанаты з Марыяй-Жазэ Бельгійскай, дачкой караля Бельгіі Альберта I.
Дзеці: Марыя Піа Савойская (1934) Віктар Эмануіл (1937), прынц Неапалітанскі Марыя Габрыэла Савойская (1940) Марыя Беатрыса Савойская (1943)
Спасылкі Сайт, прысвечаны жыцці Умберта II (на італьянскай мове) Біяграфія Умберта II на сайце Кіраўнікі свету
Катэгорыя:Каралі італьянскія Катэгорыя:Савойская дынастыя Катэгорыя:Маршалы Італіі