Наталля Васілеўна Барадзіна (, ) — беларуская савецкая спартсменка (тэніс). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1979).
Біяграфія Скончыла Беларускі інстытут народнай гаспадаркі ў 1974 годзе. З 1978 г. інструктар Цэнтральнага савета Добраахвотнага спартыўнага таварыства «Чырвоны сцяг» (Мінск). Чэмпіёнка Еўропы ў камандным першынстве (1979, Сопат, ПНР; 1980, Бялград), сярэбраны прызёр у парным разрадзе (1979), бронзавы прызёр у парным і мяшаным разрадах, у асабістым першынстве (1980). Чэмпіёнка СССР у асабістым першынстве (1977), у змешаным разрадзе (1979).
Катэгорыя:Тэнісісткі СССР Катэгорыя:Тэнісісткі Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па тэнісе Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па тэнісе Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ