Антон Адольфавіч Бохан (, в. Каўшалёва, Верхнядзвінскі раён) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Член КПСС з 1945 года. З 1931 у МТС, Шаркаўшчынскім раённым аддзеле НКУС БССР. З ліпеня 1942 камісар партызанскіх атрадаў, у студзені - чэрвені 1944 - Асвейскай партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзэ. У 1944-74 на партыйнай і гаспадарчай рабоце ў Полацкай і Віцебскай абласцях.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Верхнядзвінскім раёне