Цыкадкі (Cicadellidae) — вялікае сямейства насякомых, якое налічвае каля 20000 відаў. Звычайна каля 1 см у даўжыню (ад 2 да 30 мм)BugGuide.
Распаўсюджанне Апісана каля 20 000 відаў, з іх 3000 жывуць у Паўночнай Амерыцы. Для СССР паказвалася больш за 270 родаў і 1300 відаўОпределитель насекомых Дальнего востока СССР. Т.2. Равнокрылые и полужесткокрылые. Л., «Наука». 1988. — 972 с. — с.40. (Ануфриев Г. А., Емельянов А. Ф. Подотряд Cicadinea (Auchenorrhyncha) — Цикадовые: с.12-495).
Апісанне Маленькія скачучыя насякомыя з адным ці некалькімі радамі зубчыкаў (выступаў) на задняй галёнцы. Яны пафарбаваны ў самыя розныя колеры з рознымі лініямі, кропкамі і плямамі.
Спосаб жыцця Смактальныя насякомыя, сілкуюцца расліннай ежайLeafhoppers (Hemiptera: Cicadomorpha: Cicadellidae) .
Прадстаўнікі мірмекафільнай трыбы () днём жывуць як інквіліны ў гнёздах мурашак, а ўначы кормяцца на раслінах пад аховай тых жа мурашакDay, M.F. & Pullen, K. R. 1999. Leafhoppers in ant nests: Some aspects of the behaviour of Pogonoscopini (Hemiptera: Eurymelidae). Victorian Naturalist 116: 12-15Australian Faunal Directory: Subfamily Eurymelinae Amyot & Serville, 1843 .
Спасылкі Leafhoppers — Cicadellidae Photo Gallery
Катэгорыя:Цыкадавыя Катэгорыя:Сямействы насякомых