Норман Фостэр Рамзей (; , Вашынгтон — , Уэйланд, Масачусетс) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1989) «за вынаходства метаду разнесеных палёў, якія асцыліруюць, і за яго выкарыстанне ў вадародным мазеры і іншых атамных гадзінніках».
Біяграфічныя звесткі Скончыў Калумбійскі (1935) і Кембрыджскі (1937) універсітэты. У 1942—47 у Калумбійскім універсітэце (з 1943 удзельнічаў у Манхатэнскім праекце). У 1947—86 у Гарвардскім універсітэце (з 1950 прафесар), адначасова ў 1968—81 прэзідэнт Нацыянальна-даследчыцкай асацыяцыі ўніверсітэтаў.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па фізіцы малекулярных і атамных пучкоў, ядзернай фізіцы, фізіцы элементарных часціц, тэрмадынаміцы і статыстычнай механіцы. Адкрыў электрычны квадрупольны момант у дэйтрона (1940), вызначыў магнітныя моманты шэрагу ядзер, пратона і нейтрона, магнітны і электрычны дыпольны моманты дэйтрона. Распрацаваў метад прасторава разнесеных асцылюючых палёў (1956) і стварыў мазер на атамарным вадародзе (1960). Удзельнічаў у стварэнні высокадакладнага атмнага гадзінніка.
Узнагароды і членства Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1952) Медаль Лоўрэнса (1960) Прэмія Дэвісана - Джэрмера (1974) Медаль гонару IEEE (1984) Прэмія Рабі (1985) Прэмія Румфарда (1985) Медаль Комптана (1986) Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1988) Медаль Эрстэда (1988) Нобелеўская прэмія па фізіцы (1989) Прэмія Вэнівара Буша (1995) Ганаровыя доктарскія ступені Заходняга рэзервовага ўніверсітэта Кейза, Мідлберы-каледжа, Оксфардскага ўніверсітэта, Ракфелераўскага ўніверсітэта, Чыкагскага ўніверсітэта, Універсітэта Сэсекса, Х'юстанскага ўніверсітэта і інш.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Комптана Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём пашаны IEEE Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы