Вячаслаў Віталевіч Швед (нар. , ) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2001), прафесар (2005).

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт БДУ, гістарычнае аддзяленне (1979). У 1974—1979 працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гарадзішчанскай сярэдняй школе. У 1979—1983 навучаўся ў завочнай аспірантуры БДУ, у 1995—1998 — у дактарантуры. У 1982—1995, 1998—2001 і з 2005 выкладаў на кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Гродзенскага ўніверсітэта.

У 1984 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Гандаль у Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкіх адносін (30—50-я гады ХIX ст.)» (навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, дацэнт М. Баранава), а ў 2001 абараніў доктарскую дысертацыю «Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772—1863 гг.)».

У 2001—2005 прарэктар па навуковай рабоце УА «Гродзенскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных працаўнікоў і спецыялістаў адукацыі». З 1 верасня 2005 прафесар кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, з сакавіка 2007 прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, выконваў абавязкі загадчыка кафедры, з сакавіка 2008 па 1 красавікa 2013 загадчык гэтай кафедры.

Звольнены з пасады загадчыка кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, а 1 красавіка 2013 года Рада ўніверсітэта не абрала яго на пасаду прафесара па конкурсе. Выступіў у СМІ з адкрытым лістом, заявіўшы, што звальненне з’яўляецца палітычным. Выдаленне Шведа асудзіў між іншым польскі кінарэжысёр Кшыштаф ЗанусіКшыштаф Занусі: паводзіны кіраўніцтва ГрДУ непрымальныя .

Навуковая дзейнасць Сферы навуковых інтарэсаў: сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1-й пал. XIX ст., грамадска-палітычнае развіццё зямель Беларусі ў 1772—1863., гісторыя Гродна і Гродзеншчыны (X—XX вв.), развіццё турызму ў Панямонні.

Агульная колькасць публікацый на 1 студзеня 2009 — 257 навуковых прац, 9 навукова-метадычных і 8 аўтарскіх, творчых.

Вячаслаў Швед добра валодае польскай мовай.

Выбраная бібліяграфія Кронан: Летапіс горада на Нёмане (1116—1990 гг.). Гродна, 1993 (разам з А. П. Госцевым). Падзеі і постаці гродзенскай даўніны. Гродна, 1995. Горадня: Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 — канец 18 ст.). Гродна, 1997 (разам з А. П. Госцевым). Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў. Мн., 1998. Паміж Польшчай і Расіяй: Грамад.-паліт. жыццё на землях Беларусі (1772—1863 гг.). Гродна, 2001. Швед В. В., Госцеў А. П. Горадня. Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 — канец 18 ст.). — Гродна: Пергамент, 1997. — 140 с.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. — Мн., 2003.

Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары гістарычных навук