Леанід Мендэлевіч Ле́він () — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1988), лаўрэат Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай і Беларускай акадэміі архітэктуры (1997), старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын з 1991 па 2014 год.
Адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу «Хатынь», за які (у складзе аўтарскага калектыву) быў удастоены Ленінскай прэміі.
Біяграфія Нарадзіўся 25 ліпеня 1936 года ў Менску ў сям’і Мендэля Моўшавіча і Лізаветы Левіных«Обнял я деревце и попрощался с Лизой»: он вернулся с фронта и узнал, что жена умерла от дистрофии. История семьи архитектора Левина . Скончыў 13-ю школу. Бацька ў першыя дні вайны сышоў на фронт, а маці і бабуля з маленькімі дзецьмі Лёнем і Мацільдай эвакуіравалася з Мінска, дабраўшыся таварнякамі да станцыі Кара-Балты ў Кыргызстане. Лізавета Левіна памерла там ад знясіленняНепридуманная история военного почтового романа .
У 1954—1960 гадах вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1960—1997 гадах працаваў у Інстытуце «Мінскпраект» (ад архітэктара да кіраўніка Майстэрні па забудове цэнтра Мінска).
1960—1967 — удзел у стварэнні парку імя 50-годдзя Савецкай улады. Член КПСС з 1965 года.
1968 — удзел у стварэнні выставачнага павільёна ВДНГ БССР у Мінску.
1970 — у складзе аўтарскага калектыву быў уганараваны Ленінскай прэміяй за мемарыяльны комплекс 1968—1969 гг. «Хатынь».
З 1997 года — дырэктар уласнай творчай майстэрні УП «Творчая майстэрня архітэктара Л. Левіна».
Сябры і калегі — скульптар Анатоль Анікейчык, архітэктар Юрый Градаў.
Памёр 1 сакавіка 2014 года ў Мінску. Пахаваны 4 сакавіка на Цэнтральнай алеі Усходніх могілак у Мінску У Мінску развіталіся з архітэктарам Леанідам Левіным .
Грамадская дзейнасць Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі. Член каардынацыйнага Савета Сусветнага кангрэса рускамоўнага яўрэйства, член Генеральнага Савета Еўраазіяцкага яўрэйскага Савета. Старшыня Беларускага аб’яднання яўрэйскіх арганізацый і абшчын (1991), старшыня Мінскага яўрэйскага дабрачыннага фонду «Хэсэд-Рахамім», старшыня гістарычнага таварыства «Трасцянец». Старшыня Міжнароднай яўрэйскай акадэміі мастацтва.
Работы Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве і самастойна):
Мемарыяльныя комплексы
Мемарыяльны комплекс «Хатынь» (1968); Мемарыяльны комплекс ахвярам халакоста «Яма» (2000) на тэрыторыі былога Мінскага гета; Дзецям, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне (на месцы дзіцячага канцлагера) і ад Чарнобыльскай катастрофы (пасёлак Красны Бераг Жлобінскага раёна, 2006); Мемарыяльны комплекс вязням гета ў г. Слуцку; Мемарыяльны комплекс загінуўшым яўрэям у г.п. Гарадзея (2004); Мемарыяльны комплекс «Праклён фашызму» на месцы спаленай вёскі Шунёўка Бягомльскага сельсавета Докшыцкага раёна (1983); Мемарыяльны комплекс «Прарыў» каля г.п. Ушачы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці; ў Валгаградзе (1976-80); Мемарыяльны комплекс у г. Ізюм (Харкаўская вобласць, Украіна); помнік салдатам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у г. Бухара (Узбекістан); «Шталаг-342» у г. Маладзечна (1990).
Помнікі
помнік К. С. Заслонаву ў Оршы (1964); Помнік «Кацюша» ў Оршы (1965); помнік падпольшчыкам Асінторфа (1967) помнік піянеру-герою Гойшыку ў г. Івацэвічы (1967) помнік Ф. Конанавай у Любані (1967) Помнік беларускім партызанам («Прарыў»); Помнік Янку Купалу ў Мінску (1972; сааўтары архітэктар Ю. Градаў, скульптары А. Анікейчык, А. Заспіцкі, Л. Гумілеўскі); Помнік Якубу Коласу ў Мінску (1972); Помнік воінам-бухарцам у Бухары (1975); Помнік М. Ф. Гастэлу і яго экіпажу ў г.п. Радашковічы (1976); Помнік У. І. Леніну ў Барысаве (1986); Помнік У. І. Леніну ў Нароўлі (1982); памятныя знакі дзеянням Мінскага партыйнага падполля (1980—1984); Помнік князю Давіду ў Давыд-Гарадку (2000); Помнік ахвярам мінскага гета на Юбілейнай плошчы ў Мінску (1998—2000); Мемарыяльны знак ахвярам Мінскага гета каля Кальварыйскіх могілак (2009, скульптары Алена Хараберуш і Леанард Пакульніцкі«Мастацтва» № 5 (410). 2017 , пры ўдзеле ў эскізнай распрацоўцы і працоўнай мадэлі помніка Максіма Петруля«Мастацтва» № 7 (412). 2017 ).
Праекты будынкаў і збудаванняў
Будынак тэатра лялек і кінатэатра «Піянер» (1965; у сааўтарстве з Г. Заборскім), інтэрнат трактарнага завода па вул. А. Кашавага (1966), павільён ВДНГ БССР (1968), будынак гаркама КПБ (1979; цяпер — Міністэрства замежных спраў), станцыі метрапалітэна «Плошча Леніна» (1984) і «Няміга» (1990) у Мінску.
Іншае Праект дэталёвай планіроўкі і забудовы цэнтра Мінска (1970—1975), праспекта Машэрава (1980-я), добраўпарадкаванне праспекта Машэрава і набярэжнай р. Свіслач у цэнтры горада (1970—1975), рэканструкцыі цэнтра Давыд-Гарадка (2000). Рэгенерацыя Траецкага прадмесця (Мінск, 1980—1986), праекты рэгенерацыі Верхняга горада, вуліцы Нямігі, Ракаўскага прадмесця.
Аўтар сцэнаграфіі спектакля «Палёты з Анёлам» (2000), Аўтар кнігі «Хатынь», якая атрымала прэмію за наватарства ў вобласці літаратуры, нарысаў пра архітэктуру ў спецыялізаваным і масавым друку.
Сям’я У шлюбе з архітэктарам Наталляй Афанасьевай меў дачку Галіну Левіну, таксама архітэктара.
Узнагароды і прэміі Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1988). Лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967) за стварэнне мемарыяльных збудаванняў, якія ўвекавечваюць подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Прэміі Ленінскага камсамола Валгаграда, Ленінскай прэміі (1970). Узнагароджаны двума Ганаровымі граматамі і Граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002, у аўтарскім калектыве) — за архітэктурна-манументальны ансамбль забудовы цэнтра г. Давыд-Гарадка з памятным знакам князю Давыду, створаны ў 1998—2000 гадах. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2011), за мемарыял «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны» ў Красным Беразе (Гомельская вобласць) Медаль Міколы Шчакаціхіна «За братэрскае спрычыненне ў развіцці навукі і культуры Беларусі». Званне «Ганаровы грамадзянін Жлобінскага раёна» (2009).
Памяць У Жлобіне адна з вуліц увесну 2015 года была пераназвана ў гонар Леаніда Левінаhttp://belisrael.info/?p=15421. У сакавіку 2015 года імя Леаніда Левіна атрымала Гістарычная майстэрня ў Мінску. У 2017 годзе Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын звярнуўся ў Мінгарвыканкам з прапановай даць імя Левіна вуліцы ў Мінску. Гэтая просьба была задаволена ў снежні 2020 года, калі Мінгарсавет прыняў адпаведнае рашэнне (афіцыйна апублікавана ў студзені 2021 года)https://belisrael.info/?p=26935.
Крытыка У якасці грамадскага дзеяча не раз паддаваўся крытыцы за недастатковае веданне рэалій яўрэйскага жыцця, пасіўнасць у зносінах з органамі ўлады, схільнасць да аўтарытарызму ў кіраванні Зуборев Л. Как создавалось «Общество еврейской культуры»Рубинчик В. О Левине и левинщине.
Літаратура
Спасылкі Партрэт аўтарства І. В. Мядзведзева — НАЦИОНАЛЬНОЕ СВОЕОБРАЗИЕ В ТВОРЧЕСТВЕ АРХИТЕКТОРА-ХУДОЖНИКА И. В. МЕДВЕДЕВА. С. 85
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Вучні Сяргея Каткова Катэгорыя:Супрацоўнікі Мінскпраекта Катэгорыя:Акадэмікі Беларускай акадэміі архітэктуры Катэгорыя:Дзеячы яўрэйскіх грамадскіх арганізацый Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Жлобіна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна