П’ер Жыль дэ Жэн (; , , Францыя — , Арсэ, Іль-дэ-Франс, Францыя) — выдатны французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1991) «за выяўленне таго, што метады, развітыя для вывучэння з’яў спарадкаванасці ў простых сістэмах, могуць быць абагульнены на вадкія крышталі і палімеры». Дэ Жэн вядомы перш за ўсё тым, што адкрыў структуру, якая легла ў аснову вытворчасці ВК-дысплеяў. За мноства фундаментальных адкрыццяў многія ў навуковай супольнасці называюць дэ Жэна «Ньютанам нашага часу».
Біяграфія Нарадзіўся 24 кастрычніка 1932 ў сям’і ўрача, які мае дваранскія карані, маці паходзіла з уплывовай сям’і фінансістаў. Да 12 гадоў атрымліваў хатнюю адукацыю. Пасля навучаўся ў École Normale Supérieure, дзе пазнаёміўся з Альфрэдам Кастлерам. Пасля заканчэння школы ў 1955 г. паступае на працу ў даследчы цэнтр камісіі па атамнай энергіі Saclay. Працуе ў асноўным над рассейваннем нейтронаў і магнетызмам, пад кіраўніцтвам А. Абрагама і Дж. Фрыдэля. Атрымлівае ступень доктара ў 1957 г.
У 1959 г. працуе постдокам ва Універсітэце Берклі, сумесна з Чарльзам Кітэлем. Пасля гэтага служыць па прызыву 27 месяцаў на французскім флоце. У 1961 г. становіцца памочнікам прафесара ва ўніверсітэце Орсэ, дзе займаецца распрацоўкамі ваеннай тэматыкі і неўзабаве засноўвае ў Орсэ групу вывучэння звышправоднасці. У 1968 г. пераходзіць на даследаванні вадкіх крышталёў.
У 1971 г. становіцца прафесарам у Калеж дэ Франс, дзе ўзначальвае кафедру фізікі кандэнсаваных рэчываў і ўдзельнічае ў STRASCOL — сумесным праекце Страсбурга, Saclay і Collège de France па фізіцы палімераў, З 1980 г. пачынае цікавіцца праблемамі памежных эфектаў: дынамікай змочвання і адгезіі, таксама працягвае працаваць над палімерамі і калоіднымі сістэмамі.
У 1977 г. дэ Жэн заканчвае напісанне кнігі «Фізіка вадкіх крышталёў», дзе ён зарэкамендаваў сябе як бліскучы тэарэтык. Кніга і па сённяшні дзень з’яўляецца базавым дапаможнікам для спецыялістаў у гэтай галіне.
У 1979 г. становіцца членам Французскай Акадэміі Навук. Вучоны да таго часу ўжо з’яўляецца піянерам у галіне даследаванняў фізікі мяккіх рэчываў і палімераў. У 1980 г. дэ Жэн удастоены залатога медаля CNRS.
У 1988 годзе Жэн узнагароджаны прэміяй Харві (Ізраіль). У 1990 г. узнагароджаны медалем Лорэнца і прэміяй Вольфа. У 1991 г. атрымлівае Нобелеўскую прэмію па фізіцы за адкрыццё мноства падобных з’яў фізікі цвёрдай матэрыі і фізікі кандэнсаванага стану. Пасля гэтага становіцца дырэктарам вышэйшай школы прамысловай фізікі і хіміі горада Парыжа — ESPCI і застаецца на гэтай пасадзе да 2002 года.
У апошнія гады жыцця цалкам пераключыўся на даследаванне біялагічных сістэм і працаваў над гранулярнымі рэчывамі і прыродай памяццю ў мозгу. Памёр пасля працяглай хваробы 18 мая 2007 года. Пахаваны ў Парыжы на могілках Монруж.
Літаратура
Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Entretien avec Pierre-Gilles de Gennes (20/10/91)
Катэгорыя:Фізікі Францыі Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Харві Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Матэўчы Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Хольвека Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі Францыі