Магній () Mg — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 12. Адносная атамная маса 24,305.

Прыродны магній складаецца з трох ізатопаў: 24Mg (78,60 %), 25Mg (10,11 %) і 26Mg (11,29 %). Серабрыста-белы метал. Шчыльнасць 1739 кг/м³. Тэмпература плаўлення 631 °C, тэмпература кіпення 1105 °C.

Гісторыя адкрыцця Злучэнні магнію (даламіт, азбест, тальк і інш.) былі вядомы чалавеку і выкарыстоўваліся з даўніх часоў. У 1865 годзе ў Англіі ў мінеральных крыніцах, адкрытых у 1618 годзе Г. Вікерам, была знойдзена горкая соль — сульфат магнію, якую сталі выкарыстоўваць у медыцынскіх мэтах. Было вызначана, што гэту соль можна атрымаць штучна. Дж. Блэк () вызначыў яе адрозненне ад глауберавай солі. Металічны магній быў атрыманы ў 1808 годзе Г. Дэві з выкарыстаннем таго жа метаду, што і для атрымання калію і натрыю. Вялікую колькасць магнію ў 1831 годзе атрымаў французскі хімік А. Бюсі....

Прыродныя крыніцы Шырока распаўсюджаны ў прыродзе (8-е месца сярод элементаў). Амаль кожны восьмы мінерал змяшчае магній. Запасы карбанатаў магнію — магнезіту MgCO3 і даламіту CaCO3·MgCO3 — практычна невычарпальныя. Таксама шырока распаўсюджаныя сілікаты магнію — тальк, серпенцін (азбест) і інш. Вялікая колькасць магнію — у марской вадзе. У складзе зямной кары ўтрымліваецца каля 2,1 % магнію па масе.

Магній змяшчаецца ў жывых арганізмах (зялёны пігмент раслін хларафіл змяшчае каля 2,5% магнію).

Прымяненне Сплавы на аснове магнію шырока ўжываюцца ў авіябудаванні (магній лягчэйшы на трэць за алюміній і амаль у два разы больш трывалы). Сплавы магнію немагнітныя, не іскраць пры ўдарах і трэнні, трывалыя супраць вібрацыйных нагрузак. Недахоп — нізкая каразійная ўстойлівасць (патрэбна абарончае пакрыццё).

Літаратура

Спасылкі

МАГНИЙ на сайце ХиМиК.ру

Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Металы