Блюз-рок — гібрыдны музычны жанр, разнавіднасць рок-музыкі, які аб’ядноўвае элементы стыляў блюз і рок-н-рол. Аснову блюз-фатальнага гучання складаюць электрагітара, бас-гітара і ўдарная ўстаноўка, прычым гук электрагітары падвяргаецца скажэнню «овердрайв», звычайна з дапамогай лямпавага гітарнага ўзмацняльніка.

Блюз-рок пачаў сваё развіццё ў сярэдзіне 1960-х гадоў у Англіі і ЗША як тое, што музычны гісторык П'еро Скаруфі назваў «рытм-н-блюз у выкананні белых еўрапейскіх музыкантаў».P. Scaruffi. A History of Rock and Dance Music Англійскія гурты, такія, як The Who, Yardbirds, Led Zeppelin, Animals, Cream і Rolling Stones, эксперыментавалі з музыкай ранніх амерыканскіх блюзменаў Хаўліна Вульфа, Роберта Джонсана, Джымі Рыда, Мадзі Уотэрса і іншых. Раннія блюз-фатальныя групы «імкнуліся іграць доўгія і складаныя імправізацыі, тыповыя для джазавых запісаў», але да сярэдзіны 1970-х гадоў блюз-рок стаў цяжэйшым і заснаваным на рыфах. На хвалі папулярнасці рок-музыкі, «напачатку 70-х гадоў мяжа паміж блюз-рокам і хард-рокам была ледзь прыкметная». Пазней, у 1980-х і 1990-х гадах выканаўцы блюз-рока вярнуліся да блюзавых каранёў, а некаторыя, напрыклад, Fabulous Thunderbirds ці Стыві Рэй Вон, «фліртавалі са статусам рок-зорак».

Выканаўцы блюз-рока AC/DC Jimi Hendrix Experience The Black Keys Reignwolf The Heavy Eyes The Heavy Cream Roy Buchanan Derek and the Dominos The Doors Janis Joplin The Allman Brothers Band The Black Crowes The Yardbirds ZZ Top Led Zeppelin The White Stripes Джо Банамаса Free John Mayall & the Bluesbreakers The Rolling Stones Lynyrd Skynyrd Ten Years After Стыві Рэй Воэн Роры Галахер Пітэр Грын, гітарыст Snowy White Zoro Mad Season Shocking Blue Gary Moore Livin' Blues Black Box Revelation