thumb|thumb|270px|Марш Плаза і атачальныя будынкі ў кампусе на рацэ Чарлз Бостанскі ўніверсітэт () — прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў Бостане, штат Масачусетс, ЗША. Заснаваны ў 1839 годзе.

Чацвёрты па памерах універсітэт у краіне: тут навучаецца звыш 30 тыс. студэнтаў і працуе да 4 тыс. вучоных і выкладчыкаў. Універсітэт прапануе навучанне па доктарскім, магістрскім і бакалаўрскім праграмам у 18 школах і каледжах.

Студэнты Бостанскага ўніверсітэта пражываюць у двух гарадскіх кампусах, размешчаных на беразе ракі Чарлз.

Структура

Каледжы і школы Каледж вытанчаных мастацтваў Каледж мастацтваў і навук Вышэйшая школа мастацтваў і навук Каледж масавых камунікацый Тэхналагічны каледж Каледж агульнай адукацыі Аддзяленне дадатковай адукацыі Каледж аховы здароўя і рэабілітацыйных навук Школа адміністравання аховы здароўя Педагагічная школа Школа права Школа менеджменту Метрапалітэн каледж Школа сацыяльнай працы Школа тэалогіі Школа медыцыны Голдменская стаматалагічная школа Школа грамадскай аховы здароўя

Кошт навучання На 2011—2012 навучальны год навучанне каштуе 40 848 долараў у год, пры гэтым, калі студэнт будзе пражываць у інтэрнаце і харчавацца, то кошт узрасце да 54 130 долараў. Дадатковы кошт падручнікаў складае, у сярэднім, яшчэ 940 долараў.Boston University Admissions: Tuition and Fees

Спорт Бостанскі ўніверсітэт мае мноства пляцовак для занятку такімі відамі спорту як хакей, футбол, гольф, тэніс, софтбол, крыкет, плаванне.

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Маршал Ван Олстайн

Спасылкі Афіцыйны сайт універсітэта

Катэгорыя:З’явіліся ў 1839 годзе Катэгорыя:Універсітэты Масачусетса Катэгорыя:Адукацыя ў Бостане