Эрнэст (раней Эрнест) Томас Сінтан Уолтан (;  — ) — выдатны ірландскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1951) (сумесна з Джонам Кокрафтам).

Біяграфія Эрнэст Уолтан нарадзіўся ў мястэчку Дунгарван ў Ірландыі. Яго бацька быў святаром метадысцкай царквы. Амаль усё сваё дзяцінства Уолтан правёў у Ольстэры. У той час было прынята, што сем'і святароў пераязджалі з месца на месца кожныя 3 гады. У выніку, Эрнэст вучыўся ў некалькіх школах у графствах Доўні і Тыран і ў Дубліне. З 1915 да 1921 года ён вучыўся ў метадысцкім каледжы Белфаста. У 1922 годзе Уолтан выйграў стыпендыю і пачаў вывучаць фізіку і матэматыку ў Трыніці-каледжы Дубліна, дзе атрымаў дыплом бакалаўра ў 1926 годзе і магістэрскі дыплом у 1927 годзе. За гады навучання ў Трыніці-каледжы Уолтан атрымаў сем узнагарод за поспехі ў вывучэнні фізікі і матэматыкі. Пасля атрымання дыплома Уолтан быў прыняты ў аспірантуру Кембрыджскага ўніверсітэта ў Кавендышскую лабараторыю пад кіраўніцтва Эрнэстa Рэзерфордa. Уолтан атрымаў ступень доктара філасофіі ў 1931 годзе і прапрацаваў даследчыкам ў Кембрыджы да 1934 года.

Эрнэст Уолтан вярнуўся назад у Ірландыю ў 1934 г. і стаў членам факультэта фізікі Трыніці каледжа ў Дубліне. У 1946 ён быў прызначаны прафесарам з ганаровым званнем прафесар натуральнай і эксперыментальнай філасофіі Трыніці каледжа ў Дубліне. Уолтан быў выдатным лектарам, ён умеў падаць складаныя пытанні фізікі ў простай і лёгкай для разумення манеры. Аднак, магчымасці для правядзення эксперыментальных даследаванняў у Дубліне былі вельмі абмежаваныя. Уолтан займаўся даследаваннямі эфекту фасфарэсцэнцыі ў шкле, другаснай электроннай эмісіі з паверхні пад уздзеяннем іоннай бамбардзіроўкі і развіццём метаду радыевугляроднай даціроўкі і метадаў вымярэння радыеактыўнасці (low level counting) тонкіх плёнак на шкле.

Літаратура Cathcart, Brian, The Fly in the Cathedral, Penguin, 2005. ISBN 0-14-027906-7 McBrierty, Vincent J., Walton, The Irish Scientist, Trinity College Dublin Press, 2003. ISBN 1-871408-22-9

Спасылкі Біяграфія Эрнэста Т. С. Уолтана на сайце Нобелеўскага камітэта Бібліяграфія прац (з каментарамі) Эрнэста Уолтана з лічбавай бібліятэкі па ядзерных даследаваннях Алсас

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі Ірландыі Катэгорыя:Памерлі ў Белфасце Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Х’юза