Мадарскі коннік () — археалагічны помнік, рэльефная выява конніка, высечаная на стромкай скале на вышыні 23 м. Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Балгарыі, каля вёскі Мадара. Унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1979 годзе.
Помнік Помнік датаваны прыблізна 710 годам н. э. і быў створаны падчас кіравання булгарскага хана Тэрвела. Па адной з версій, на скале малюнак самога хана. Паводле іншай тэорыі, наскальны рэльеф створаны старажытнымі фракійцамі і адлюстроўвае фракійскага бога. Па трэцяй тэорыі на скале высечана выява Святавіта (славянскага бога) прыкладна ў канцы 6 стагоддзя н. э.
Надпісы Вакол выявы конніка на скале высечаны 3 надпісы на візантыйскай мове, якія змяшчаюць важную інфармацыю аб гэтым перыядзе ў гісторыі Балгарыі. Прафесар Весяліна Бешаўліеў у сваёй кнізе «Протабалгары» паказвае, што самы стары з надпісаў - праца Тэрвела, пад кіраўніцтвам хана быў створаны і сам помнік. Аўтарства астатніх надпісаў прыпісваюць ханам Круму (796-814) і Амуртагу (814-831).
Гл.таксама Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Балгарыі
Спасылкі
Мадарскі коннік у спісе Сусветнай спадчыны Мадарскі коннік — Цэнтр Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Балгарыі Катэгорыя:Помнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Помнікі Балгарыі Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Балгарыі Катэгорыя:Шуменская вобласць