Фасоля (Phaseolus) — род кветкавых раслін сямейства бабовых. Больш за 200 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Амерыкі і Афрыкі. Старажытная культура Цэнтральнай Амерыкі — вядома з 4-3-га тысячагоддзя да н. э. У Еўропу завезена ў 16, у Беларусь — 17-18 стагоддзях. У культуры больш 20 відаў. На Беларусі вырошчваюць фасолю звычайную і .
Батанічнае апісанне Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Амаль усе віды — самаапыляльныя ліяны даўжынёй да 2,5 метраў, некаторыя — паўкусты, большасць з іх — расліны кароткага дня. У кустовых форм моцнае непалягаючае сцябло да 0,5 метраў. Лісце трайчастае. Кветкі матыльковыя, разнастайнай афарбоўкі, сабраныя ў гронкападобныя суквецці. Плод — струк. Насенне высокай смакавай годнасці, мае да 30 % паўнацэннага бялку.
Віды Некаторыя віды:
Значэнне і выкарыстанне
Харчовая, кармавая, лекавая, сідэральная, дэкаратыўная расліна.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя:У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.
*