Уладзімір Журавель (, , Казахская ССР — , ) — беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі абаронцы), а потым трэнер.
Кар’ера
Ігравая Доўгі час выступаў за мінскае «Дынама», з якім 6 разоў выйграваў чэмпіянат Беларусі. У канцы 1995 года выехаў у Ізраіль на запрашэнне іерусалімскага клуба «Хапаэль», за які, аднак, выступаў менш як 4 месяцыhttps://belisrael.info/?p=27880. Гуляў таксама ў расійскіх клубах. У 2003 годзе вярнуўся ў Беларусь, выступаў за «Дарыду» і жодзінскае «Тарпеда», у складзе якога і завяршыў кар’еру ў 2005 годзе.
У 1993—1997 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Трэнерская У 2005 годзе пачаў трэнерскую кар’еру ў жодзінскім «Тарпеда». У другой палове сезону 2006 выконваў абавязкі галоўнага трэнера жодзінцаў.
У пачатку 2010 года новы галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра» Эдуард Малафееў запрасіў Жураўля ў клуб на месца свайго асістэнта. Крыху пазней, у маі 2010 года, у сувязі з хваробай Малафеева Журавель быў прызначаны выканаўцам абавязкаў, а потым і галоўным трэнерам «Шахцёра». Чатыры разы запар (2010—2013) прывёў каманду да срэбраных медалёў, але толькі ў сезоне 2013 здолеў стварыць канкурэнцыю барысаўскаму БАТЭ ў барацьбе за залатыя медалі. Горш атрымалася выступленне ў Лізе Еўропы — тройчы «Шахцёр» не здолеў прайсці другі кваліфікацыйны раўнд.
У снежні 2013 года, пасля апошняга матчу чэмпіянату, пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Шахцёра». У канцы таго ж месяца быў прызначаны новым галоўным трэнерам мінскага «Дынама»Владимир Журавель возглавил минское «Динамо». З дынамаўцамі здолеў дабіцца значных поспехаў: клуб доўгі час трымаў барацьбу з барысаўскім БАТЭ за чэмпіёнства, але ў выніку атрымаў срэбраныя ўзнагароды (якія для Жураўля сталі пятымі запар). Таксама пад кіраўніцтвам Жураўля «Дынама» ўпершыню ў гісторыі прабілася ў групавы этап Лігі Еўропы. Тым не менш, у снежні 2014 года Журавель пакінуў пасаду галоўнага трэнераМинское «Динамо» не продлило соглашение с Владимиром Журавлем.
У студзені 2015 года стаў асістэнтам новага галоўнага трэнера малдаўскай «Дачыі» Алега Кубарава, з якім некалі працаваў у жодзінскім «Тарпеда»Олег Кубарев официально возглавил «Дачию». Владимир Журавель и Эдуард Тучинский вошли в тренерский штаб. Ужо ў сакавіку 2015 года разам з Кубаравым пакінуў «Дачыю»Олег Кубарев, спустя месяц после назначения, расторг контракт с молдавской «Дачией».
У снежні 2015 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Гомеля»Владимир Журавель возглавил «Гомель». У сезоне 2016 прывёў гомельскі клуб да перамогі ў Першай лізе. У снежні 2016 года было абвешчана, што Журавель падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»Владимир Журавель возглавил брестское «Динамо». Пачатак сезону 2017 у чэмпіянаце атрымаўся для брэстчан няўдалым, аднак каманда здолела выйграць Кубак Беларусі. Паспяхова праведзеная другая палова сезону дазволіла «Дынама» заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце краіны, якое стала для клуба найлепшым з 1992 года. Тым не менш, у снежні 2017 года Журавель па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Дынама»Брестское «Динамо» официально сообщило о расставании с Владимиром Журавелем.
У студзені 2018 года стаў галоўным трэнерам казахстанскага клуба «Шахцёр» з КарагандыВладимир Журавель возглавил карагандинский «Шахтер». Пакінуў каманду ў ліпені таго ж года па пагадненні бакоўВладимир Журавель покинул пост наставника карагандинского "Шахтера".
Памёр 18 лістапада 2018 года пасля працяглай хваробыУмер Владимир Журавель.
Меў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі «Pro».
Дасягненні
Ігравыя Чэмпіён Беларусі (6): 1992, 1992/93, 1993/94, 1994/95, 1995, 1997 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1996 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1992, 1994
Трэнерскія Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2010, 2011, 2012, 2013, 2014 Уладальнік Кубка Беларусі: 2017 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Крыніцы
Спасылкі Профіль на сайце pressball.by
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Крышталь Смаленск Катэгорыя:Ігракі ФК Жамчужына Сочы Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Іерусалім Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Трэнеры ФК Гомель Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ