«Іслач» — беларускі футбольны клуб з Мінскага раёна, заснаваны ў 2007 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Назву атрымаў ад ракі Іслач, якая працякае па заходняй частцы Мінскага раёна.
Гісторыя Быў заснаваны як калектыў фізічнай культуры (КФК), спачатку ўдзельнічаў у абласных чэмпіянатах.
У 2011 годзе клуб выйграў аматарскі Рэгіянальны Кубак Беларусі.
2012 У сезоне 2012 «Іслач» заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У дэбютным сезоне клуб адразу заняў трэцяе месца і атрымаў месца ў Першай лізе. Таксама, паспяхова згуляўшы ў адборачных матчах, клуб трапіў у фінальную частку Еўрапейскага Рэгіянальнага Кубка.
2013 У чэрвені 2013 года «Іслач» прыняла ўдзел у фінальным турніры Кубка Рэгіёнаў УЕФА ў італьянскім рэгіёне Венета. Заняўшы другое месца ў групе (1 паражэнне і 2 перамогі), каманда атрымала выніковае трэцяе месца.
У Першай лізе «Іслач» спачатку выступала ўпэўнена і прэтэндавала на высокія месцы, але старт другога круга быў правалены. У выніку каманда спынілася на 9 месцы.
2014 Сезон 2014 каманда распачала выдатна, пасля 5 тураў знаходзілася на першым радку. Але потым пайшоў шэраг няўдач, і першы круг каманда скончыла ўжо ў ніжняй палове табліцы.
Пасля няўдач улетку 2014 года быў значна зменены склад каманды, які быў папоўнены ігракамі з вопытам выступлення ў Вышэйшай лізе. У выніку «Іслач» здолела ўмяшацца ў барацьбу за трэцяе месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе. Але, згуляўшы ўнічыю ў чатырох апошніх турах, «Іслач» засталася на сёмым месцы.
2015 З самага пачатку сезона 2015 «Іслач» разглядалася як адзін з галоўных прэтэндэнтаў на выхад у Вышэйшую лігу. Каманда хутка захапіла лідарства ў табліцы. Пазней часам першы радок «Іслач» саступала магілёўскаму «Дняпру» і «Гарадзеі», але здолела роўна прайсці ўвесь сезон і ў выніку стала пераможцам Першай лігі, а нападнік каманды Аляксандр Алумона з 20 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.
2016 Дэбютны сезон у Вышэйшай лізе для каманды пачаўся паспяхова, «Іслач» апынулася сярод лідараў і доўгі час ішла ўверсе табліцы. У другой палове чэмпіянату вынікі пайшлі на спад, каманда апусцілася ніжэй, але паспяховы фініш дазволіў скончыць сезон на сёмым месцы. Цяжкі ўдар па «Іслачы» быў нанесены скандалам з дагаварным матчам (30 красавіка ў матчы пятага тура «Іслач» саступіла брэсцкаму «Дынама» 2:4, але пазней вынік быў ануляваны і «Іслачы» прысуджана паражэнне 0:3), з-за якога з клуба былі зняты 7 ачкоў у сезоне 2017.
2017 Пачаўшы сезон са штрафам у 7 ачкоў, каманда доўгі час на магла набраць ачкі, хоць гуляла няблага. За першую палову сезона «Іслач» набрала 7 ачкоў і выйшла па колькасці набраных ачкоў у 0. За восем тураў да фінішу адставанне ад выратавальнага 14-га месца складала 11 ачкоў. Аднак, клуб з Мінскага раёна выдатна правёў фінальны этап, атрымаўшы ў васьмі матчах шэсць перамог, за тур да фінішу забяспечыўшы захаванне месца ў Вышэйшай лізе. У выніку «Іслач» скончыла сезон на 11-м месцы.
2018 У сезоне 2018 «Іслач» была адным з сераднякоў, аднак знаходзілася ў ніжняй частцы табліцы, не маючы магчымасці ўзняцца вышэй. Няўдалы адрэзак у пачатку другой паловы турніру, калі каманда апусцілася блізка да зоны вылету, атрымалася пераадолець дзякуючы перамогам над лідарамі — салігорскім «Шахцёрам» і БАТЭ. У выніку «Іслач» скончыла сезон на дзясятым радку.
2019 У сезоне 2019 «Іслач» вырашыла змагацца за больш высокія месцы, галоўны трэнер Віталь Жукоўскі агучыў задачу ў 50 набраных ачкоў у Вышэйшай лізе і барацьбу за еўракубкавыя месцы. Значна абнавіўся склад, былі запрошаны вопытныя ігракі, а таксама шэраг перспектыўных легіянераў. У выніку каманда добра пачала сезон — ішла ўверсе табліцы ў Вышэйшай лізе, у Кубку Беларусі выбіла ў чвэрцьфінале БАТЭ, а ў паўфінале толькі ў дадатковы час саступіла «Шахцёру». Пазней вынікі ў чэмпіянаце пайшлі на спад, асноўным стала змаганне за чацвёрты радок, аднак у канчатковай табліцы «Іслач» заняла пятае месца.
2020 У 2020 годзе «Іслач» стала больш увагі надаваць маладым ігракам, які запрашаліся з іншых клубаў, таксама да асноўнай каманды падцягваліся ўласныя дублёры. Пры гэтым клуб захаваў асноўных ігракоў і ўзмацніўся некалькімі вопытнымі выканаўцамі. У турнірнай табліцы каманда амаль увесь час знаходзілася ў сярэдзіне табліцы і ў выніку скончыла сезон сёмай.
У канцы года стала вядома, што шматгадовы галоўны трэнер каманды Віталь Жукоўскі пакідае клуб і ўзначаліць барысаўскі БАТЭ.
2021 У сезон 2021 клуб увайшоў з новым галоўным трэнерам Арцёмам Радзьковым. Каманда значна змяніла склад, клуб пакінулі амаль усе вопытныя ігракі, якіх замянілі маладыя выканаўцы, у тым ліку замежныя. У пачатку сезона «Іслач» дайшла да фіналу Кубка Беларусі, дзе прайграла барысаўскаму БАТЭ. Чэмпіянат краіны для клуба пачаўся нестабільна — прайграў меркаваным лідарам чэмпіянату, а таксама прайграў па пенальці ў 1/8 фіналу Кубка Беларусі гомельскаму «Лакаматыву» з Першай лігі (3:3, па пенальці 4:2). Тым не меней каманда часам выдавала добрыя адрэзкі і знаходзілася пераважна ў сярэдзіне табліцы, аднак няўдалы фініш пакінуў «Іслач» на 10-м радку.
2022 У сезоне 2022 «Іслач» працягвала рабіць стаўку на маладых ігракоў, у тым ліку набывала іх у арэнду ў іншых клубаў, дзе футбалісты не мелі трывалага месца ў складзе. «Іслач» прайшла першую палову чэмпіянату нестабільна (перамагла асноўных прэтэндэнтаў на медалі — БАТЭ, «Энергетык-БДУ» і мінскае «Дынама», аднак саступала камандам з сярэдзіны табліцы), тым не меней прэтэндавала на высокія месцы. Турнірнае становішча ў сярэдзіне сезона пагоршылі чатыры паражэнні запар, але затым «Іслач» перамагла пяць разоў і вярнулася ў барацьбу за медалі. Прапусціўшы наперад канкурэнтаў, каманда фінішавала на пятым месцы, паўтарыўшы сваё найлепшае дасягненне ў Вышэйшай лізе. Галоўны трэнер «Іслачы» Арцём Радзькоў па выніках сезона быў прызнаны найлепшым трэнерам чэмпіянату Беларусі, аднак у снежні 2022 года пакінуў клуб.
2023 Новым галоўным трэнерам каманды пасля Радзькова быў прызначаны Дзмітрый Камароўскі. Сезон 2023 каманда правяла ў верхняй частцы табліцы, удзельнічаючы ў змаганні за бронзавыя медалі, у выніку фінішавала на рэкордным для сябе чацвёртым месцы.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2015 Уладальнік аматарскага Рэгіянальнага Кубка Беларусі: 2011 Бронзавы прызёр Кубка рэгіёнаў УЕФА: 2013
Цяперашні склад Станам на верасень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба.
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
Ігракі ў арэндзе
Трэнерскі штаб Дзмітрый Камароўскі (нар. 1986) — галоўны трэнер Сяргей Бароўскі (нар. 1956) — трэнер Сяргей Канцавы (нар. 1986) — трэнер Дзмітрый Макар (нар. 1981) — трэнер Антон Кавалеўскі (нар. 1986) — трэнер брамнікаў Валерый Цыганенка (нар. 1981) — галоўны трэнер дубля Ігар Зюлеў (нар. 1984) — трэнер дубля Сяргей Туранок (нар. 1986) — трэнер брамнікаў дубля
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2012 Другая (Д3)3 36 21 7 8 61–30 70 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу 2013 Першая (Д2) 9 30 11 8 11 39–37 41 1/32 фіналу 2014 Першая (Д2) 7 30 11 12 7 39–35 45 1/8 фіналу 2015 Першая (Д2)1 30 20 9 1 76–24 69 1/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу 2016 Вышэйшая (Д1) 7 30 11 8 11 33–39 41 1/8 фіналу 2017 Вышэйшая (Д1) 11 30 10 4 16 27–46 27 Чвэрцьфінал 2018 Вышэйшая (Д1) 10 30 8 9 13 20–37 33 Паўфінал 2019 Вышэйшая (Д1) 5 30 13 8 9 42–36 47 Чвэрцьфінал 2020 Вышэйшая (Д1) 7 30 13 6 11 47–46 45 Фіналіст 2021 Вышэйшая (Д1) 10 30 9 7 14 38–47 34 1/16 фіналу 2022 Вышэйшая (Д1) 5 30 16 6 8 51–33 54 1/8 фіналу 2023 Вышэйшая (Д1) 4 28 14 5 9 40–29 47 Фіналіст
Галоўныя трэнеры Віталь Жукоўскі (2010 — снежань 2020) Арцём Радзькоў (студзень 2021 — снежань 2022) Дзмітрый Камароўскі (са снежня 2022)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт клуба
Іслач