Эва Марыя Астроўская (; , — , Вежбіны, Польшча) — польская пісьменніца, журналістка.

Біяграфія Нарадзілася перад самым пачаткам Другой сусветнай вайны ў Вілейцы.

З пачаткам вайны апынулася ў бабулі і дзядулі Браніслава і Вітольда Кандрацкіх у Ляндварове ля Вільні. Бацька загінуў у Катыні.

Пасля вайны жыла ў Лодзі. Навучалася сацыялогіі ў Лодзьскім універсітэце.

Вядомая як аўтар шматлікіх аповесцяў, пераважна на сямейныя тэмы. Выдавала таксама кніжкі для дзяцей і моладзі, трылеры, дэтэктывы. За кнігу “Што чутно за гэтымі дзвярыма” (Co słychać za tymi drzwiami) атрымала Прэмію Міжнароднай кніжнай палаты для моладзі (International Board on Books for Youngsters – 1988). Лаўрэат прэміі Старшыні Савета міністраў Польшчы за кнігі для дзяцей і моладзі.

Яе кнігі перакладаліся на чэшскую, славацкую, венгерскую і рускую мовы«Эва Астроўская: пісьменніца, якая не баялася жыцця» // Рэгіянальная газета.

Спасылкі Spotkanie w Łodzi

Катэгорыя:Пісьменніцы Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі