Тусан ( /ˈtuːsɒn/) — буйны горад у штаце Арызона, ЗША і адміністрацыйны цэнтр акругі Піма. Насельніцтва непасрэдна горада — 541.811 жыхара (2008), другі па велічыні горад штата Арызона пасля Фінікса.
Геаграфія Горад размешчаны на поўдні штата Арызона (на паўднёвым захадзе ЗША), у буйным аазісе ў даліне ракі Санта-Крус на паўпустынным плато. Размяшчаецца за 188 км (118 міль) на паўднёвы ўсход ад Фінікса. Адчувае дэфіцыт водных рэсурсаў.
Клімат
Эканоміка Горад з’яўляецца цэнтрам па вытворчасці кіруемых ракет, зборцы самалётаў, радыёэлектронікі. Добра развіта вытворчасць аптычных прыбораў і оптаэлектронікі; часам Тусан называюць нават «Далінай оптыкі» (па аналогіі з Крамянёвай далінай). У навакольных гарах вядзецца здабыча меднай руды, а ў самім горадзе — выплаўка медзі. Таксама ў горадзе размешчаны ўніверсітэт Арызоны. Таксама Тусан — гэта транспартны вузел Цэнтральнага раёна ірагацыйнага земляробства, пашавай жывёлагадоўлі (авечкі, козы, каровы) і горназдабыўной прамысловасці (здабываюцца медзь, поліметалы, уранавая руда).
Гарады-пабрацімы
Спасылкі Афіцыйная старонка адміністрацыі Тусона
Катэгорыя:Гарады Арызоны