Ядло́вец звыча́йны (Juniperus communis) — вечназялёны хвойны куст, радзей дрэва, від роду сямейства .
Распаўсюджаны ў Паўночным паўшар’і ад прыпалярных абласцей да гор Паўднёвай Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Расце ў самым розных біятопах — ад балот і лясоў з лугамі да скалістай мясцовасці. Акрамя гэтага, вельмі зменлівы від — еўразійская тыповыя разнавіднасць дасягае да некалькіх метраў у вышыню, у той час як іншыя разнавіднасці, распаўсюджаныя ў іншых частках арэалу, больш нізкія. Ядловец карысны для чалавека і адыгрывае важную ролю ў культуры. Ён выкарыстоўваецца, у прыватнасці, як лекавая, харчовая, эфіраалейная, фітанцыдная, драўняная, смаланосная, дэкаратыўная і фітамеліярацыйная расліна. Часта вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнага кустоўя. Адыгрывае таксама важную ролю ў прыродных біяцэнозах, паколькі стварае месцапражыванні для невялікіх птушак і сысуноў.
Назва
Замест літаратурнай назвы ядловец у розных частках Беларусі можна пачуць ялавéц, ялóвец, ялéнец, яловіцFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897 Ботанический словарь, Спб, 1878 Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929 (у аснове назвы — спецыфіка будовы лісця: у маладых раслін яно хвоепадобнае). На Віцебшчыне і Смаленшчыне кажуць не ядловец, а мажухаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914 (ад ). Прыводзіцца таксама ялавец звычайны.
Навуковая назва ўведзена Карлам Лінеем у 1753 годзе і апублікавана ў Species plantarum. Раней гэты від быў апісаны як Juniperus baccifera, J. minor, J. montana, J. vulgaris, J. foliis sessilibus. Родавая назва Juniperus паходзіць ад старажытнарымскай назвы , ужыванай у якасці абартыўнага сродку ( = маладая жанчына, = нарадзіць). Відавая назва communis значыць паўсюдны, звычайны, найчасцей сустраканы.
Батанічнае апісанне
Вечназялёны куст вышынёй 1-4 м, радзей дрэва з некалькімі стваламі вышынёй 8-12 (часам да 20) метраў. Расце павольна. Крона ў мужчынскіх асобін больш вузкая, конусападобная або яйцападобная, у жаночых — больш ці менш распасцёртая, часам са звіслымі на канцы галінамі; ствол прамы, з шэра-бурай патрэсканай карой, галінкі чырванавата-бурыя, ніжнія — узыходныя або распасцёртыя, астатнія прамастойныяЭПБ. У 5-і т. Т. 5. С. 454.
Найбольшым прадстаўніком віду лічыцца асобнік з акружнасцю ствала 2,8 метра на вышыні грудзей, які расце ў правінцыі ў цэнтральнай ШвецыіChristopher J. Earle: Juniperus communis. W: The Gymnosperm Database [on-line].. У Польшчы ў вёсцы рос асобнік, які замерылі пасля таго, як яго вывернула ветрам у 1958, ён меў 12,9 метра вышыні і 3,02 метры абхопу на ўзроўні грудзейCezary Pacyniak: Najstarsze drzewa w Polsce. Warszawa: Wydawnictwo PTTK «Kraj», 1992, s. 31-32. ISBN 83-7005-199-5.. Цяперашні польскі рэкардсмен па абхопу мае акружнасць у 134 см на ўзроўні грудзейNajgrubsze drzewa w Lasach Państwowych. Przegląd Leśniczy..
Парасткі трохгранныя, чырванавата-бурыя, з выразнымі рэбрамі, на іх размешчаны па тры калючыя хваінкі (8-20 мм даўжынёй). Зверху хваінкі бялёсыя з васковым налётам, знізу бліскучыя, зялёныя, ля аснавання сучлененыя. Захоўваюцца на галінах на працягу чатырох гадоў. Для ядлоўцаў, як і для іншых прадстаўнікоў сямейства кіпарысавых, характэрна разгалінаванне парасткаў у розных напрамках, але не ў адной плоскасціP. A. Thomas, M. El-Barghathi, A. Polwart. Biological Flora of the British Isles: Juniperus communis L. «Journal of Ecology». 95, 6, s. 1404—1440, 2007. DOI: 10.1111/j.1365-2745.2007.01308.x (ang.)..
Драўніна цяжкая, шчыльная, духмяная. Кара цёмна-шэрая або шаравата-бурая, падоўжна лупіцца доўгімі пасмаміStanisław Spława-Neyman, Zofia Owczarzak: Jałowiec (Juniperus communis L.). W: Baza danych — Vademecum (Użytkowe gatunki drewna) [on-line]. Instytut Technologii Drewna.. Ядловец мае высока развітую каранёвую сістэму, якая часта распасціраецца больш, чым на 4 м, з агульнай даўжынёй каранёў да 1 км (у 40-гадовага асобніка). Карані растуць паблізу ад паверхні глебы. Нягледзячы на мікарызу і гіфы грыбоў, якія аплятаюць карані, ядловец захоўвае ўласныя .
Лісце (ігліца) даўжынёй ад 5 да 12 (рэдка да 15) мм, шырынёй 0,7-2 мм, сядзячае, жорсткае, лінейна-шылападобнае або шылападобна-завостранае, калючае, амаль трохграннае, шчыльнае, зверху шэра-зялёнае, злёгку жалабатае, з адной непадзельнай або часам да сярэдзіны падзеленай белай вусцяйковай палоскай уздоўж сярэдняй жылкі, з ніжняга боку бліскуча-зялёнае з тупым кілем, размешчана кальчакамі па тры. Захоўваецца на парастках тры гады.
Аднадомныя або часцей двухдомныя расліны. Мужчынскія шышкі (мікрастробілы) амаль сядзячыя, жаўтлявыя. Маюць выгляд жоўтых каласкоў, якія нясуць шчытападобныя лускі з трыма-сям’ю пылавікамі. Жаночыя органы споранашэння падобныя на зялёныя пупышкі. Яны складаюцца з некалькіх насенных лусак і трох насенных зародкаў. Пасля апладнення лускі жаночай шышачкі зрастаюцца і ўтвараюць сакавітую зялёную шышкаягаду круглявай формы. Гэта не ягады, а шышкі з мясістым лісцем, якое зраслося По следам Робинзона. Сады и парки мира. — Л.: Детская литература., 1964. — 576с.. Праз год шышкаягады становяцца чорнымі з васковым налётам або без яго.
Шышкаягады шматлікія, дыяметрам 5-9 мм, прадаўгавата-яйкападобныя або шарападобныя, акруглыя, бледна-зялёныя, спелыя — чорна-сінія з блакітным налётам ці без яго, спеюць на другі ці трэці год, складаюцца з 3 ці 6 лусак, сядзяць на вельмі кароткіх ножках. У шышцы 3 (часам 1-2) семачак з цвёрдай абалонкай, падоўжана-яйкападобных або яйкападобна-канічных, жоўта-бурых. Даўжыня 4-5 мм.
Распаўсюджанне і экалогія
Гісторыя
Выкапневыя рэшткі таксонаў секцыі Juniperus вядомыя толькі ў Еўропе і Міжземнамор’і, дзе ёсць пласты сярэдняга міяцэну.
На падставе падзел секцыі Juniperus і Caryocedrus датуецца каля 49,1-29,9 млн гадоў таму. У падзеле секцыі Juniperus 17,5-4,7 млн гадоў таму вылучыліся ядлоўцы з блакітнымі шышкаягадамі. У межах віду Juniperus communis падзел па лініі асваення Старога Свету і Паўночнай Амерыкі наступіў 4,6-0,3 млн гадоў таму. Па заканчэнні плейстацэну з прытулкаў, вольных ад ледавіковага покрыва, ядловец звычайны рэкаланізаваў прыпалярныя вобласці. Падчас амерыканскімі прытулкамі віду былі, верагодна, паўднёвыя Апалачы і Скалістыя горы, хрыбет Сьера-Невада і цэнтральная Аляска. У Еўропе пры адстутнасці выкапневых слядоў, на падставе даследаванняў малекулярнай лічыцца, што ядловец звычайны, верагодна, заставаўся падчас апошняга зледзянення на ўскраіне ледавіковага покрыва, у тым ліку ў Цэнтральнай Еўропе. Невялікая колькасць пылку ядлоўца вядома з каля 13 тысяч гадоў таму ў многіх месцах на кантыненце, але выразна высокім (больш за 50 %) з’яўляецца яго ўдзел у паліналагічных запісах з раёнаў Альп і Брытанскіх астравоў. Каля 12 тысяч гадоў таму ядловец распаўсюдзіўся ва ўсходнім кірунку, павялічыўшы сваю долю ў Цэнтральнай Еўропе. Ісландыя і Грэнландыя таксама былі каланізаваны звычайным ядлоўцам еўраазіяцкай групы разнавіднасцей. У (каля 10.5 тыс. гадоў таму) значна павялічылася доля ядлоўца ў раслінным покрыве, асабліва на поўначы Польшчы, што звязана з перыядычным астуджэннем клімату. З пачаткам галацэну каля 10 тыс. гадоў таму наступіў спад ролі ядлоўца ў ландшафце земляў польскіх і толькі ў апошнюю тысячу гадоў, яго доля зноў вырасла, што звязана з уздзеяннем чалавека — высечкай лясоў і з’яўленнем бедных пашаў і адлогаў.
Арэал
Ядловец звычайны з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных прадстаўнікоў голанасенных. Гэта адзіны від ядлоўца, які сустракаецца і ў Заходнім, і ва Усходнім паўшар’яхRobert P. Adams: Junipers of the World: The Genus Juniperus. Trafford Publishing, 2014, s. 27-33. ISBN 1490723250..
Расліна сустракаецца ва ўмераным клімаце Паўночнага паўшар’я (Еўропа, Азія, Паўночная Амерыка), расце таксама ў Паўночнай Афрыцы і трапічных раёнах Азіі (Непал, Пакістан).
У Паўночнай Амерыцы расце, пачынаючы з поўдня ў горных раёнах у Каліфорніі на захадзе і Пенсільваніі на ўсходзе. На поўначы даходзіць да ўзбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна, але адсутнічае на астравах Арктычнага архіпелагу. Пры гэтым расце ўздоўж паўднёвага ўзбярэжжа ГрэнландыіJuniperus communis L.. W: Den Virtuella Floran [on-line]. Naturhistoriska riksmuseet. (Za: Hultén, E. & Fries, M. 1986. Atlas of North European vascular plants: north of the Tropic of Cancer I—III. — Koeltz Scientific Books, Königstein)..
У Еўропе арэал віду ахоплівае амаль увесь кантынент, за выключэннем Азорскіх і Балеарскіх астравоў і Крыта. На поўначы дасягае Ісландыі і паўночных канцоў Скандынаўскага паўвострава. У паўднёвай частцы Еўропы назіраецца амаль выключна ў гарах. Таксама расце ў гарах на поўначы Афрыкі. Далей на ўсход прысутнічае ў паўночнай частцы Малой Азіі і на Каўказе. Акрамя таго, ёсць ва Усходняй Еўропе, хоць на поўдні Украіны і на поўдні Расіі фрагментавана. У Азіі арэал віду ўключае ў сябе паўночную частку кантынента ад Сібіры і ўзбярэжжа Ахоцкага мора праз горныя раёны Сярэдняй Азіі да Гімалаяў на поўдні. На Далёкім Усходзе ядловец звычайны расце на Камчатцы, Сахаліне і Японскіх астравах (адсутнічае на Чукотцы).
Сустракаецца нераўнамерна па ўсёй Беларусі У Беларускім Палессі па лініі (з захаду на ўсход): Маларыта — Белаазёрск — Івацэвічы — Старобін — возера Чырвонае — Акцябрскі — Парычы — Горваль — Борхаў — Ветка — Дзям’янкі праходзідь паўднёвая мяжа суцэльнага яго пашырэння. На поўдзень ад гэтай лініі — астраўныя месцазнаходжанні.
У Расіі ядловец звычайны распаўсюджаны ў лясной і лесастэпавай зонах еўрапейскай часткі, Заходняй і часткова Усходняй Сібіры. Ва Украіне расце ў Карпатах (ніжні горны лясны пояс), на Палессі, а таксама ў Крыму. Раёны нарыхтовак — Львоўская, Івана-Франкоўская, Валынская вобласці. У Польшчы расце па ўсёй тэрыторыіAdam Zając, Maria Zając (red.): Atlas rozmieszczenia roślin naczyniowych w Polsce. Kraków: Pracownia Chorologii Komputerowej Instytutu Botaniki Uniwersytetu Jagiellońskiego, 2001, s. 315. ISBN 83-915161-1-3.. Часцей за ўсё сустракаецца ў паўночна-ўсходняй частцы краіны, у Мазовіі і ў раёне Быдгашча. Некалькі радзей на паўднёвым захадзеPodstawowe wiadomości o jałowcu. W: Jałowiec pospolity i jego rola w lesie. Janusz Bobiński. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1974, s. 10-15.. Лакальна адсутнічае ў раёнах, дзе інтэнсіўна развіта ральніцтва (Жулавы, , цэнтр Вялікай Польшчы). У гарах сустракаецца тыповая разнавіднасць да вышынь у 1350 м над узроўнем мора ( ў Татрах), а горная — да вышынь 2350 м над узроўнем мора ()Bogumił Pawłowski: Flora Tatr. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1956, s. 165—166..
Біятопы
Расце на верасоўніках, вапняках, сухіх пагорках, па сухіх горных схілах, берагах рэк, у падлеску бароў, лісцяных і змешаных лясоў, захоўваецца і ўтварае зараснікі на месцы зведзеных лясоў, радзей на мохавых балотах. Расце на розных глебах, часцей за ўсё на пясчаных, якія пры ўмеранай вільготнасці для яго найбольш спрыяльныя; сустракаецца таксама на залішне праточна-вільготных, некалькі забалочаных глебах.
Расце як падлесак у хвойных і мяшаных лясах, часцей за ўсё ў хвойніках розных тыпаў, утварае таксама (або з прымешкай нізкарослай хвоі і бярозы) на адкрытых пясчаных месцах. Нізкарослыя разрэджаныя зараснікі ядлоўцу прымеркаваны часцей да бедных глеб, дзе знішчана пасьбой іншая расліннасць, утвараючы так званыя «». На бугрыстых пясках Палесся ядловец дасягае найлепшага развіцця, некаторыя асобнікі перавышаюць 4 метры ў вышыню і багата пладаносяць.
Раслінныя згуртаванні