Пясча́нка — возера ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці ў басейне ракі Прыпяць, за 17 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Калінкавічы, прыкладна за 0,7 км на ўсход ад вёскі Шарэйкі.
Плошча паверхні 0,32 км². Даўжыня 1,87 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 4,45 км. Катлавіна моцна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход і складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй да 2 метраў. Берагі забалочаныя, на поўдні возера пясчаныя. Злучана ручаём з возерам Горкі.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, плотка, краснапёрка, акунь, лінь і іншыя віды рыб. У 2004 годзе возера зарыблялася карасём сярэбраным і карпам.
Літаратура
Спасылкі Возера Пясчанка Ліст карты N-35-143. Выданне 1975 г.
Катэгорыя:Азёры Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці