Аляксей Леанідавіч Чубат (, ) — беларускі паэт, пісьменнік, эканаміст, спецыяліст у галіне PR.
Біяграфія Скончыў вілейскую СШ №4 у 1997 годзе.
У 2003 годзе на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта атрымаў спецыяльнасць “сувязі з грамадскасцю”. Паралельна завочна вучыўся ў БДЭУ па спецыяльнасці “эканоміка і кіраванне прадпрыемствам”. Цяпер працуе PR-спецыялістам, стварае рэкламу для галіновых і бізнес-часопісаў.
Вершы Аляксея Чубата друкаваліся ў часопісах “Першацвет”, “Маладосць”. Таксама піша апавяданні. Адно з іх – “Гісторыя банта” – заняло другое месца на конкурсе, які ладзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Чубат Аляксей // Рэгіянальная газета.
Жыве ў Фаніпалі, Мінскі раён.
Спасылкі Віляйчанін Аляксей Чубат. З фізіка стаў лірыкам // Рэгіянальная газета Старонка ў Жывым Журнале Старонка ў Фейсбуку Піяр беларускай культуры: як ператварыць Гётынгенскі план у плён? // Сецевы часопіс «Новая Еўропа». 7 красавіка 2010. Гуказапіс вершаў // Камунікат. 11 першых вершаў зборніка «Гліняны чалавек». // Гліняны чалавек : вершы / Аляксей Чубат. — Мінск : Галіяфы, 2008. — 78 с — (Другі фронт мастацтваў). ISBN 978-985-6906-09-4.
Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі