Іанійцы () — адно з асноўных старажытнагрэчаскіх плямёнаў, якое ў 1 тысячагоддзі да н. э. насяляла Атыку, некаторыя астравы Эгейскага мора і заходняя ўзбярэжжа Малой Азіі (Іонія).

Паходжанне і рассяленне У старажытнагрэчаскай міфалогіі паходжанне іанійцаў выводзілася ад Іона, унука Эліна.

Іанійцы ўзгадваліся ў запісах крыцкага лінейнага пісьма B (ахейскі перыяд) як жыхары поўдня ГрэцыіТаблетка Xd:146. Страбон пісаў, што іанійцы былі выціснуты з Пелапанеса на поўнач іншымі плямёнамі (дарыйцамі). На Карынфскім пярэсмыку ў старажытнасці быў ўсталяваны слуп. На адным яго баку было напісана "Тут не Пелапанес ужо, а Іонія", на процілеглым — "Тут Пелапанес ужо, а не Іонія"Страбон, III:5.

Герадот у апісанні жыхароў Пелапанеса пералічваў кінурыяў - карэнных насельнікаў паўвострава, "адзінае іанійскае племя на Пелапанесе", якое пад уладай Аргаса стала дарыйскімГерадот, VIII:73. Аднак Герадот не лічыў, што іанійцы мелі паўднёвагрэчаскае паходжанне: "Іанійскае племя ніколі не пакідала сваёй зямлі"Герадот, I:56. Ён тлумачыў асаблівасці іанійцаў паходжаннем ад пеласгаў, даіндаеўрапейскага карэннага насельніцтва Грэцыі. Часткова старажытны гісторык сам абвяргае сваю думку, калі апавядае пра рассяленне іанійцаў.

Такім чынам, у X - IX стст. іанійцы пакінулі поўдзень Грэцыі, які раней насялялі разам з ахейцамі, замацаваліся ў Атыцы, дзе асімілявалі больш старажытных жыхароў і адкуль перасяліліся на астравы цэнтральнай часткі Эгейскага мора (найбольш значныя Дэлас , Хіас, Самас), на ўзбярэжжы Малой Азіі заснавалі вобласць Іонія з заможнымі гарадамі Мілет, Факея, Эфес, Прыена і інш. Герадот называў афінян першымі з іанійскага племеніГерадот, I:56. Іонія стала першай вобласцю Старажытнай Грэцыі, адкуль пачаўся росквіт культуры ў класічную эпоху. Пазней афіняне і іншыя іанійцы пабудавалі калоніі ў Прычарнамор'і, факейцы асвойвалі Заходняе Міжземнамор'е.

Знакамітыя іанійцы Анаксімандр Анаксімен Гекатэй Мілецкі Геракліт Ксенафан Перыкл Піфагор Платон Сафокл Фалес Мілецкі Херыл Эпікур

Мова Іанійскі дыялект старажытнагрэчаскай мовы з'яўляўся асновай літаратурнай мовы Элады.

Катэгорыя:Насельніцтва Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Старажытныя народы