Уладзімір Аляксандравіч Караткевіч (, , Гомельская вобласць — ) — беларускі акцёр, рэжысёр.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1961). Працаваў акцёрам ў Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Я. Коласа (1961—1964). Атрымаў рэжысёрскую адукацыю ў Ленінградскім інстытуце тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1967). Працаваў галоўным рэжысёрам Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра (1970—1975), Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (1975—1981), Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1983—1988), Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі (1990—1993), мастацкім кіраўніком Гомельскага абласнога драматычнага тэатра (1993—1999).
Прызнанне Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1997) Лаўрэат тэатральнай прэміі імя Л. Мазалеўскай (1997)
Літаратура Баравік Р. І. Караткевіч Уладзімір Аляксандравіч // Тэатральная Беларусь. У 2 т. Т. 1. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 493—494.
Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў