Натхнёная палажэннямі Усеагульнай дэкларацыі, Савет Еўропы прыняла Канвенцыю аб абароне Правоў Чалавека і асноўных свабод (ЕКПЧ). Гэты дакумент быў адкрыты для падпісання ў 1950 годзе. Тры асноўныя рысы надаюць Канвенцыі асаблівае значэнне:

правы і свабоды кожнага чалавека гарантаваныя ўсімі дзяржавамі-падпісантамі, або, як яны называюцца на міжнародна-прававой мове, "Дагаворнымі Бакамі"; ўпершыню ў рамках міжнароднага дагавора аб абароне правоў чалавека быў створаны канкрэтны механізм іх абароны; парламенты і судовыя органы атрымалі трывалую падставу для прыняцця і тлумачэння законаў у галіне правоў чалавека.

ЕКПЧ і яе пратаколы гарантуюць: Права на:   жыццё, свабоду і недатыкальнасць асобы;   справядлівае судовае разбіральніцтва па грамадзянскіх і крымінальных справах;   удзел і вылучэнне сваёй кандыдатуры на выбарах;   свабоду думкі, сумлення і рэлігіі;   свабоду выказвання думкі (уключаючы свабоду сродкаў масавай інфармацыі);   маёмасць і свабоду распараджацца ўласнасцю;   свабоду сходаў і аб'яднанняў.

Забараняюцца: катаванні і бесчалавечнае і зневажальнае абыходжанне;   смяротнае пакаранне;   рабства і прымусовая праца;   дыскрымінацыя ў рэалізацыі гарантаваных канвенцыяй правоў;   выправаджванне з краіны ўласных грамадзян або адмова ім ва ўездзе ў краіну;   калектыўнае выправаджванне замежнікаў.

Апроч таго, што ЕКПЧ — якая ўступіла ў сілу 3 верасня 1953 г. — абвясціла асноўныя правы чалавека, яна стварыла і адмысловы механізм іх абароны.

Першапачаткова гэты механізм уключаў тры арганізацыі, якія неслі адказнасць за забеспячэнне выканання абавязацельстваў, прынятых на сябе дзяржавамі — удзельнікамі Канвенцыі: Еўрапейскую Камісію па правах чалавека, Еўрапейскі Суд па правах чалавека і Камітэт міністраў Савета Еўропы.

Ад 1 лістапада 1998 г., па ўступленні ў сілу Пратакола № 11, першыя два з гэтых органаў былі заменены адзіным, пастаянна дзеючым Еўрапейскім Судом па правах чалавека. Яго месцазнаходжанне — Палац правоў чалавека ў Страсбургу (Францыя), дзе знаходзіцца і сам Савет Еўропы.

Спасылкі European Convention on Human Rights

Катэгорыя:Савет Еўропы Катэгорыя:Міжнародныя канвенцыі Катэгорыя:Міжнародныя праваабарончыя дакументы Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы XX стагоддзя