Ютаўскі ўніверсітэт () — самая вялікая і значная вышэйшая навучальная ўстанова штата Юта, ЗША. Згодна з Шанхайскім рэйтынгам ВНУ займае 79 месца ў свеце.

Гісторыя Універсітэт быў створаны 28 лютага 1850 года і першапачаткова насіў назву Універсітэт Дэзерэта (). Універсітэт быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй часовага штата Дэзерэт. Першым кіраўніком Універсітэта быў прызначаны Орсан Спенсе. У першыя гады існавання ўніверсітэт сутыкнуўся з вялікімі матэрыяльнымі цяжкасцямі. У сувязі з матэрыяльнымі праблемамі, а таксама ў сувязі з недахопам дастатковай колькасці абітурыентаў Універсітэт Дэзерэта быў зачынены ў 1853 годзе. Аднак ужо ў 1867 годзе Універсітэт Юты пад кіраўніцтвам Дэвіда О. Калдэра адрадзіў сваю дзейнасць.

Катэгорыя:Універсітэты Юты Катэгорыя:Солт-Лэйк-Сіці