Лебяда звычайная, Лебяда белая (Chenopodium album) — кветкавая травяністая расліна сямейства лебядовых. Пустазелле.

Назва

Лебяда звычайная, свіная лабада, лебяда белая, лабадаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев..

Батанічнае апісанне

Аднагадовая расліна. Корань стрыжнёвы, галінасты. Сцябло прамое, галінастае, вышынёй да 10-150 см, з мучністым налётам, нярэдка з чырванаватымі плямкамі каля асновы чаранкоў. Лісце яйцападобна-рамбічнае, падоўжана-чаранковае, няправільна-лопасцевае або няправільна-зубчастае, іншы раз трохлопасцевае. Кветкавыя клубочкі сабраны ў добра разгалінаваную мяцёлку. Размнажаецца насеннем (да 100-200 тыс. з адной расліны).

Пашырэнне Расце па аблогах, як пустазелле на палях, у садах і агародах, каля платоў, пабудоў, уздоўж дарог. На Беларусі цвіце ў чэрвені-верасні.

Выкарыстанне Маладыя парасткі спажываюцца. Настой травы — процізапаленчы, абязбольвальны і заспакаяльны сродак.

Літаратура

Энцыклапедыя сельскага гаспадара / Рэдкал М. А. Ткачоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 736 с.: іл. — ISBN 3-85700-079-3.

Катэгорыя:Лебяда Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Пустазелле