Браўні () — шакаладны дэсерт карычневага колеру ( — «карычневы», адсюль і назва) у выглядзе квадрата або пліткі, вядомы ў ЗША з канца 19 стагоддзя. Папулярны у ЗША і Канадзе на працягу першай паловы 20 стагоддзя. Браўні — па структуры нешта сярэдняе паміж тортам і печывам.Webster's New World College Dictionary, 4th Edition, 2008. Браўні бываюць рознай формы ў залежнасці ад шчыльнасці цеста і могуць уключаць арэхі, глазуру, узбітыя вяршкі, шакаладную стружку або іншыя інгрэдыенты. Браўні, які зроблены з карычневага цукра і без шакаладу, называецца Blondie.
Браўні звычайна ядуць рукамі і часта з малаком ці кавай. Браўні часам падаецца цёплым з марожаным і ўзбітымі вяршкамі або марцыпанамі, або пасыпаным цукровай пудрай. Яны асабліва папулярныя ў рэстаранах, дзе могуць быць знойдзены ў шматлікіх варыяцыях.
Катэгорыя:Амерыканская кухня