Фрыц Габер (; , , Германія, цяпер Уроцлаў, Польшча — , , Швейцарыя) — нямецкі хімік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1918) за ўклад у ажыццяўленне сінтэзу аміяку, неабходнага для вытворчасці ўгнаенняў і ўзрыўчаткі. Разам з Максам Борнам прапанаваў цыкл Борна-Габера, як метад ацэнкі энергіі крышталічнай рашоткі цвёрдых рэчываў, утвораных іоннымі сувязямі. Габера называюць «бацькам хімічнай зброі» за яго працы ў галіне распрацоўкі і прымянення хлору і іншых атрутных газаў падчас Першай сусветнай вайны.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і хасідаў, адной з найстарэйшых у горадзе. Маці Габера памерла падчас родаў. Яго бацька быў вядомым у горадзе гандляром. Пазней Габер адмовіўся ад іўдаізму і прыняў хрысціянства. У 1886—1891 гадах навучаўся ў Гайдэльбергскім універсітэце пад кіраўніцтвам Роберта Бунзена, у Берлінскім універсітэце ў групе Аўгуста Вільгельма Гофмана і ў Тэхнічным каледжы Шарлотэнбург пад кіраўніцтвам Карла Лібермана. У 1901 годзе Габер ажаніўся з Кларай Імервар. Клара таксама была хімікам і была катэгарычна супраць работ Габера ў галіне хімічнай зброі. Пасля адной са спрэчак з мужам на гэту тэму яна здзейсніла самагубства, стрэліла сабе ў сэрца. Іх сын Герман, народжаны ў 1902 годзе, пазней таксама ўчыніць самагубства, не вытрымаўшы сораму за распрацаваную яго бацькам хімічную зброю і наступствы яе прымянення. Перш чым пачаць сваю ўласную навуковую працу, Герман працаваў у бацькі і ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха разам з Георгам Лангам.

У 1933 годзе, нягледзячы на падтрымку нацыстаў, Габер вымушаны эміграваць у Англію, дзе нейкі час працаваў у Кембрыджскім універсітэце. Памёр у 1934 годзе ў швейцарскім Базелі, дзе і пахаваны ў сямейным склепе побач жонкі.https://iwroclaw.com/ru/eternal-fricz-gaber-uchenyj-iz-vroczlava-sozdavshij-iskusstvennye-udobreniya-i-udushayushhij-gaz-iprit

Спасылкі Біяграфія Ф. Габера на сайце электроннай бібліятэкі «Навука і тэхніка» Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта

«Габер» («») Біяграфічны фільм пра Фрыца Габера Фатаграфіі з жыцця Фрыца Габера Encyclopedia Britannica: Nobel Prizes — Fritz Haber «Сінтэз аміяку са складальных яго элементаў» («») Нобелеўская лекцыя 2 чэрвеня 1920 года Брэціслаў Фрыдрых () — кароткая біяграфія Фрыца Габера

Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925) Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Ганаровыя члены АН СССР Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Іўдзеі, якія прынялі хрысціянства