Алан Хігер (; ) — амерыканскі фізік і хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2000, сумесна з А. Макдыярмідам і Х. Сіракавам).
Скончыў універсітэт Небраска (бакалаўр, 1957) і Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (доктар філасофіі, 1961). У 1962—1982 гадах працаваў у Пенсільванскім універсітэце. З 1982 года — прафесар фізікі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Барбары, у 1982—1999 гадах дырэктар Інстытута палімераў і арганічных матэрыялаў. З 1999 года адначасова працуе ў розных камерцыйных кампаніях. Сумесна з Аланам Макдыярмідам і Хідэкі Сіракавам распрацаваў метады атрымання арганічных палімерных матэрыялаў, электраправоднасць якіх параўнальная з электраправоднасцю металаў.
Літаратура
Shirakawa H., McDiarmid A., Heeger A. Twenty-five Years of Conducting Polymers. // Chem. Commun. 2003. P. 1-4.
Спасылкі Старонка Алана Хігера на сайце Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Санта-Барбары Аўтабіяграфія Алана Хігера на сайце Нобелеўскага камітэта Алан Хігер — біяграфія.
Катэгорыя:Хімікі ЗША Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Замежныя члены Кітайскай акадэміі навук