Таронцкі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Таронта ў правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка Ён быў заснаваны каралеўскай граматай у 1827 годзе як Каралеўскі каледж, першая вышэйшая навучальная ўстанова ў Верхняй Канадзе. Першапачаткова кантраляваны Царквой Англіі, універсітэт прыняў сваю цяперашнюю назву ў 1850 годзе пасля таго, як стаў свецкай установай.
У адрозненне ад большасці паўночнаамерыканскіх устаноў, універсітэт у Таронта з'яўляецца калегіяльным універсітэтам з мадэллю, якая нагадвае Кембрыджскі ўніверсітэт і Оксфардскі ўніверсітэт у Вялікабрытаніі. Ён складаецца з 11 каледжаў, кожны з якіх мае значную аўтаномію ў фінансавых і інстытуцыйных пытаннях і значныя адрозненні ў характары і гісторыі. Універсітэт прапануе больш за 700 праграм для бакалаўраў і 200 для магістратуры.
Універсітэт стаў цэнтрам даследаванняў інсуліну і ствалавых клетак, радзімай першага штучнага кардыёстымулятара і месцам першай паспяховай трансплантацыі лёгкіх і нерваў. Ва ўніверсітэце таксама быў створаны першы электронны мікраскоп.
Выпускнікі ўніверсітэта ўключаюць пяць прэм'ер-міністраў Канады, трох генерал-губернатараў Канады, дзевяць замежных кіраўнікоў дзяржаў. Па стане на 2019 год 12 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, шэсць лаўрэатаў прэміі Цьюрынга, 94 стыпендыяты Родса і адзін уладальнік медаля Філдса былі звязаны з універсітэтам.
Структура Устаноўчыя каледжы Ініскі каледж Новы каледж Універсітэцкі каледж Вудсуортскі каледж
Тэалагічныя каледжы Нокскі каледж Рэгіскі каледж Уікліфскі каледж
Федэратыўныя каледжы Свята-Міхайлаўскі каледж Ларэтанскі каледж Троіцкі каледж Каледж Святой Хільды Універсітэт Вікторыі Каледж Эмануэль
Каледж паслядыпломнага навучання Каледж Мэсі
Некаторыя вядомыя выпускнікі Фрэдэрык Грант Бантынг, канадскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1923 годзе Вайра Віке-Фрэйберга, 6-ы прэзідэнт Латвіі Эн Карсан, канадскі элініст
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады