Джэймс Артур Ловел (; — ) — астранаўт ЗША. Здзейсніў чатыры касмічныя палёты.

Біяграфія Навучаўся ў Ваенна-марской акадэміі ЗША. З 1952 года служыў лётчыкам-знішчальнікам на базе марской авіяцыі Pensacola.

У 1962 годзе залічаны ў групу астранаўтаў НАСА. Быў членам экіпажаў наступных касмічных караблёў: «Джэміні-7», 4 — 18 снежня 1965 года — другі пілот; «Джэміні-12», 11 — 15 лістапада 1966 года — камандзір; «Апалон-8», 21 — 27 снежня 1968 года, першы палёт да Месяца з выхадам на селенацэнтрычную арбіту — пілот каманднага модуля; «Апалон-13», 11 — 17 красавіка 1970 года, праз аварыю, якая адбылася падчас палёту, пасадка на Месяц была адменена — камандзір.

Агульны час знаходжання Ловела ў космасе складае 715 гадзін, 4 хвіліны і 57 секундУмер американский астронавт Джеймс Ловелл.

Крыніцы

Катэгорыя:Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане Катэгорыя:Выпускнікі Ваенна-марской акадэміі ЗША Катэгорыя:Ваенныя ЗША Катэгорыя:Лётчыкі-выпрабавальнікі ЗША Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў Карэі Катэгорыя:Астранаўты ЗША Катэгорыя:Чалавек года па версіі часопіса «Time»