Натрый () Na — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 11. Канфігурацыя электронных абалонак: 3s1. Належыць да шчолачных металаў. Атамная маса 23. Ізатопы: 23Na (100 %) — стабільны.

Упершыню атрыманы ў свабодным выглядзе Г. Дэві ў 1807 годзе.

Зямная кара ўтрымлівае 2,5 % па масе (6-е месца па распаўсюджанасці). Уваходзіць у склад шматлікіх мінералаў. Простае рэчыва: серабрыста-белы метал, пластычны, мяккі. Шчыльнасць: 968 кг/м³, тэмпература плаўлення — 97,8 °C, тэмпература кіпення — 883 °C. Солі натрыю афарбоўваюць полымя ў жоўты колер.

Прыродныя крыніцы: галіт (каменная соль) NaCl, мірабіліт (глаўберава соль) Na2SO4*10H2O, тэнардыт Na2SO4. Здабыча ў свеце парадку 1,108 тон у год. Металічны Н. атрымліваюць шляхам электролізу расплаваў [NaCl].

Хімічныя ўласцівасці

Хімічна актыўны шчолачны метал, на паветры хутка акісляецца, энергічна рэагуе з вадою і кіслотамі, галагенамі, пры павышаных тэмпературах злучаецца з серай, азотам. Валентнасць: 1. Ступень акіслення ў злучэннях: +1.

Найважнейшыя злучэнні і сферы іх выкарыстання

адноўнік у вытворчасці металаў (тытан, цырконій і інш.) з іх злучэнняў (металатэрмія) сплаў Н. з каліем — цепланосьбіт, у тым ліку для ядзерных рэактараў хларыд Н. NaCl — соль, харчовы прадукт, крыніца атрымання Н. і хлору гідраксід NaOH — кампанент электралітаў, сыравіна для розных галінаў прамысловасці.

Крыніцы

Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Металы Катэгорыя:Шчолачныя металы Катэгорыя:Натрый