Кірыл Паўлючак (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец гродзенскага футбола, з 2001 года гуляў за мінскае «Дынама», дзе з цягам часу стаў асноўным абаронцам. Улетку 2009 года пакінуў мінскі клуб, пасля чаго выступаў у розных беларускіх клубах.

У жніўні 2012 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро», якому дапамог выйграць Першую лігу. У сезоне 2013 быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб.

У лютым 2014 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Зімбру». Разам з «Зімбру» выйграў Кубак і Суперкубак Малдовы. У снежні 2014 года ўслед за трэнерам Алегам Кубаравым пакінуў малдаўскі клуб.

У лютым 2015 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з клубам Першай лігі «Гарадзея». Дапамог «Гарадзеі» па выніках сезона 2015 выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з клубам. У сезонах 2016—2018 заставаўся асноўным іграком гарадзейцаў, выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, толькі часам адсутнічаў з-за траўм.

У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019. У 2020 годзе стаў капітанам каманды.

У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею» і перайшоў у мазырскую «Славію». З-за траўм рэдка з’яўляўся на полі ў складзе мазыран. У ліпені 2021 года кантракт з клубам быў разарваны.

У ліпені 2021 года далучыўся да «Смаргоні». З пачатку 2022 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і ў красавіку афіцыйна стаў іграком клуба. Сезон 2023 правёў у складзе мінскага «Трактара».

У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2008 годзе правёў тры матчы за нацыянальную зборную.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2004 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2006 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2003 Уладальнік Кубка Беларусі: 2003 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2012 Уладальнік Кубка Малдовы: 2014 Уладальнік Суперкубка Малдовы: 2014

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень-Энергія Уладзівасток Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Зімбру Кішынёў Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Трактар Мінск