Генрых Ота Віланд (; , , Бадэн, — , ) — нямецкі хімік-арганік і біяхімік.
Біяграфія Вучыўся ў Штутгарце, Берліне і Мюнхене. З 1901 года доктар філасофіі. З 1909 года экстраардынарны прафесар, з 1913 года член Савета па арганічнай хіміі Мюнхенскага ўніверсітэта і з 1917 года адначасова ардынарны прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы ў Мюнхене. З 1917 года прафесар Фрайбургскага ўніверсітэта, а з 1925 года, замяніўшы Р. Вільштэтэра, узначаліў кафедру арганічнай хіміі ўніверсітэта ў Мюнхене.
Асноўныя працы Асноўныя працы Віланда па хіміі гармонаў, стэроідаў, алкалоідаў, жоўцевых кіслот, а таксама хларафілу і гемаглабіну. Высунуў (адначасова з В. І. Паладзіным) тэорыю дэгідравання, якая тлумачыць механізм акісляльных рэакцый, у тым ліку працэсаў біялагічнага акіслення.
Сачыненні Untersuchungen über die Gallensäuren, «Hoppe-Seyler’s Zeitschrift für die physiologische Chemie», 1916—17, Bd 98, S. 59—64 (сум. з H. Sorge) Untersuchungen über die Konstitution der Gallensäuren, там жа, 1932, Bd 210, S. 268-81; Bd 211, S. 261—274 (сум. з Е. Dane und E. Sholz) Über den Verlauf der Oxydationsvorgänge, Stuttg., 1933;
Літаратура Poggendorff I. С., Biographisch-literarisches Handwörterbuch…, Bd 6, Tl 4, В., 1939, S. 2876.
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Біяхімікі Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта