Адольф Ота Рэйнгольд Віндаус (; , — , ) — нямецкі біяхімік і хімік-арганік.
Біяграфія Вывучаў медыцыну і хімію ва ўніверсітэтах Берліна і Фрайбурга. Працаваў ва ўніверсітэтах: 1901—1913 Універсітэт Фрайбурга, 1913—1915 Інсбрукскі ўніверсітэт імя Леапольда і Франца, прафесар, 1915—1944 Гётынгенскі ўніверсітэт, прафесар і дырэктар.
Асноўныя працы З 1901 года Віндаус займаўся даследаваннем стэрынаў. Адкрыў іх будову і ўтварэнне вітаміну D з эргастэрыну пад дзеяннем ультрафіялетавага апрамянення. Віндаус атрымаў шляхам сінтэзу гістамін, выявіў у складзе вітаміну B1 серу, вывучаў супрацьрахітычныя, а таксама хімічную будову калхіцыну, сардэчных гліказідаў, імідазолу і іншых прыродных біялагічна актыўных рэчываў.
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1928) за вывучэнне ўласцівасцей і будовы вітаміну D.
Спасылкі
Катэгорыя:Біяхімікі Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі