Хойніцкі раённы краязнаўчы музей — музей у Хойніках Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя Адкрыты 25 лістапада 1982 года ў адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта. Ініцыятарам стварэння музея і яго кіраўніком быў ветэран вайны, вялікі энтузіяст, краязнавец Аляксандр Максімавіч Зелянкоўскі. Музей размяшчаўся ў памяшканні былога адміністрацыйнага будынка спажывецкага таварыства, больш за дзесяць гадоў ён функцыянаваў на грамадскіх пачатках.
У 1993 годзе музей быў перанесены ў былы будынак банка, тады ж афіцыйна былі зацверджаны штатныя адзінкі музейных работнікаў.
Пасля прыняцця рашэння аб правядзенні ў 2010 годзе ў Хойніках рэспубліканскага свята — Дня беларускага пісьменства, пачалася падрыхтоўка да перанясення краязнаўчага музея ў новы будынак — былы сядзібны дом.
5 верасня 2010 года ў Дзень беларускага пісьменства Хойніцкі краязнаўчы музей зноў расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў.
Будынак
Будынак уяўляе сабой двухпавярховы сядзібны дом, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя спадчынным ганаровым грамадзянінам (купцом) Андрэем Аўраамавым. Ён знаходзіцца ў гарадскім парку культуры і адпачынку, з’яўляецца помнікам архітэктуры і ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Экспазіцыі Музей уключае ў сябе дзве экспазіцыі: краязнаўчую і трагедыі Чарнобыля.
Філіялы Дом-музей імя І. П. Мележа ў аграгарадку Глінішча
Да 2021 года як філіял таксама дзейнічаў Музей «Трагедыі Чарнобыля» ў аграгарадку Судкова, у 2021 годзе ён закрыты, экспазіцыя перанесена ў краязнаўчы музей, дзе створана экспазіцыя «Трагедыя Чарнобыля».
Літаратура Ігнатава М. Справы музейныя // Ленінскі сцяг (Хойнікі). — 1994. — 10 жніўня
Спасылкі
Сайт музея Музей в Instagram Музей в ВКонтакте Музей в Одноклассниках Музей на YouTube
Катэгорыя:Музеі Гомельскай вобласці Катэгорыя:Культура Хойнікаў Катэгорыя:Славутасці Хойнікаў