Тураўскі краязнаўчы музей — адзін з найстарэйшых музеяў Гомельскай вобласці.

Гісторыя

Заснаваны ў 1927 годзе на базе школьнага гуртка гісторыі і прыроды, меў больш за сто экспанатаў. Заснавальнік і першы дырэктар музея — настаўнік геаграфіі Максім Емяльянавіч Бруй. Актыўны ўдзел у стварэнні музея браў бібліятэкар Народнага дома Парфен Антонавіч Шчакатовіч.

У час Вялікай Айчыннай вайны сабраная музейная калекцыя цалкам знішчана. Пасля заканчэння вайны і да снежня 1949 года новая музейная калекцыя збіралася і экспанавалася ў прыватным доме П. А. Шчакатовіча. Рашэннем Палескага аблвыканкама ад 1949 года Тураўскі краязнаўчы музей быў адкрыты зноў. Да 1961 года музейная калекцыя налічвала 1290 адзінак.

Па ініцыятыве музея ў 1961 годзе на сярэднявечным гарадзішчы Турава праведзены першыя буйныя археалагічныя даследаванні Тураўскім атрадам АН СССР. Тады ж маскоўскія археолагі выказалі здагадку, што на гарадзішчы размяшчаюцца рэшткі манументальнага збудавання. Раскопкі 1963 года пацвердзілі здагадкі навукоўцаў — быў выяўлены падмурак сярэднявечнага цаглянага храма. У цяперашні час падмурак храма XII стагоддзя з’яўляецца цэнтральным экспанатам гісторыка-археалагічнага комплексу «Старажытны Тураў».

Калекцыя Станам на канец 2023 года асноўны фонд музея складае больш за 12 тысяч прадметаў на розную тэматыку. Навукова-дапаможны фонд складае больш за 9 тысяч прадметаў. Таксама ёсць музейная экспазіцыя «Старажытны Тураў», якая знаходзіцца на мясцовай Замкавай гары.

Крыніцы

Літаратура Тураўскі краязнаўчы музей// Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн., 1987. — Т. 5. — С. 289. Марынкіна В. Тураўскаму краязнаўчаму музею — 70 год / / Новае Палессе (Жыткавічы). — 1998. — 10 студз. Тураўскі краязнаўчы музей / / Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на. — Мн., 1994. — С. 740—741.

Спасылкі

http://turov.museum.by/be -- афіцыйны і актуальны сайт музея Старонка музея Музей в ВКонтакте Музей в Instagram

Катэгорыя:Музеі Гомельскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Турава Катэгорыя:Краязнаўчыя музеі Беларусі Катэгорыя:Культура Турава