Леапольд Ружычка (; , горад Вукавар, Харватыя — , Мамерн, Швейцарыя) — швейцарскі хімік-арганік.

Біяграфія Пасля заканчэння (1910) Вышэйшай тэхнічнай школы ў Карлсруэ там жа працаваў асістэнтам у Г. Штаўдынгера; пасля пераезду з ім у Швейцарыю (1912) працаваў у Канфедэратыўнай вышэйшай тэхнічнай школе ў Цюрыху — прафесар у 1923—1925 і 1929—1957 гадах, у 1926 −1929 гадах прафесар арганічнай хіміі Утрэхцкага ўніверсітэта.

Асноўныя працы Асноўныя працы прысвечаны ўсталяванню будовы (ірон, фарнезол і інш.) і шляхоў біягенезу («ізапрэнавае правіла») тэрпеноідных злучэнняў, сінтэзу стэроідаў (у тым ліку ў 1934—1935 сінтэз мужчынскіх палавых гармонаў андрастэрону і тэстастэрону) і макрацыклічных злучэнняў (мускон і інш.)

Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1939, сумесна з А. Бутэнантам).

Катэгорыя:Хімікі Швейцарыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Выкладчыкі Утрэхцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Швейцарыі