thumb|200px|Рататуй Рататуй (; ад «rata» - ежа ў прастамоўі і гл. «Touiller» - памешваць) — традыцыйная агароднінная страва праванскай кухні з перцаў, баклажанаў і кабачкоў, шмат у чым падобная да венгерскага леча.

Гісторыя Паўстаўшы першапачаткова ў раёне сучаснай Ніцы, рататуй быў стравай небагатых сялян, якія рыхтавалі яго ўлетку са свежай гародніны. У арыгінальны рэцэпт ўваходзілі кабачкі, памідоры, перац, цыбуля і часнок. У сучасны варыянт стравы таксама дадаюць баклажан.

Катэгорыя:Французская кухня Катэгорыя:стравы з агародніны