Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей — музей у Свіслачы, размешчаны ў адным са старэйшых будынкаў горада, пабудаваным у 1907 г. Першапачаткова гэта была карчма, затым пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку было размешчана праўленне калгаса, гасцініца, музычная школа. Рашэннем выканкама Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12.04.76. № 167 у г. п. Свіслач быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей, экспазіцыя якога пачала працаваць 24 жніўня 1979 года.

Дырэктары з 1976 па 1980г Яўген Францавіч Кушалевіч; З 1981 па 2003 год — Пакутнік Мікалай Уладзіміравіч; з 2004 года — Трафімік Вольга Сяргееўна, з 2010 года дырэктар музея — Марцінчык Наталля Станіславаўна.

Агульная плошча музея 297 кв. м., плошча экспазіцыі — 149 кв. м., выставачная — 40 кв.м., фондасховішча — 19 кв.м.

На 01.01.2011. колькасць экспанатаў асноўнага фонду складае 7197 адзінак, навукова-дапаможнага — 4057 адзінак. Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Музеі Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Свіслачы Катэгорыя:Культура Свіслачы Катэгорыя:1976 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1976 годзе