Сусветная гандлёвая арганізацыя, СГА () — міжнародная арганізацыя, створаная ў 1995 годзе з мэтай лібералізацыі міжнароднага гандлю і рэгуляравання гандлёва-палітычных адносін дзяржаў-уздзельнікаў. СГА з’яўляецца наступніцай Генеральнага Пагаднення па тарыфам і гандлю, заключанага ў 1947, якое на працягу 50 гадоў фактычна выконвала функцыі міжнароднай арганізацыі. Штаб-кватэра ў Жэневе (Швейцарыя). На студзень 2007 года налічвала 150 уздзельнікаў. Беларусь не з’яўляецца членам СГА. Афіцыйнымі мовамі арганізацыі з’яўляюцца англійская, іспанская і французская.
Мэты і прынцыпы Задачай СГА з’яўляецца не дасягненне якіхсці мэтаў ці вынікаў, а ўсталяванне агульных прынцыпаў міжнароднага гандлюB. Hoekman, The WTO: Functions and Basic Principles, 42. Работа СГА, таксама як і АПМГ да яго, абапіраецца на асноўныя прынцыпы, сярод якіх: Роўныя правы. Усе члены СГА абавязаныя даць магчымасць усім іншым членам рэжым найбольшага спрыяння ў гандлю (НСГ). Рэжым НСГ азначае, што прэферэнцыі, дадзеныя аднаму з членаў СГА, аўтаматычна распаўсюджваюцца і на ўсіх астатніх членаў арганізацыі; Узаемнасць. Усе саступкі ў паслабленні двухбаковых гандлёвых абмежаванняў павінны быць узаемныміB. Hoekman, The WTO: Functions and Basic Principles, 43; Празрыстасць. Члены СГА павінны цалкам публікаваць свае гандлёвыя правілы і мець органы, якія адказваюць за перадаванне інфармацыі іншым членам СГАB. Hoekman, The WTO: Functions and Basic Principles, 44.
Абавязкі Паводле 3-га Артыкула Пагаднення, на Арганізацыю ўскладаліся абавязкі: спрыяць і забяспечваць парадак выканання, вядзення і дзеяння шматбаковых гандлёвых пагадненняў, даваць месца для гандлёвых перамоў між дзяржавамі-ўдзельніцамі Арганізацыі, апекавацца выкананнем Дамоўленасці аб правілах і парадку ўладжвання спрэчак (ДППУС; Дадатак 2 да Пагаднення аб заснаванні СГА), апекавацца выкананнем Парадку агляду кіравання гандлем (ПАКГ; Дадатак 3 да Пагаднення аб заснаванні СГА) супрацоўнічаць з Міжнародным валютным фондам і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіццяПагадненне аб заснаванні Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Маракеш, 15 красавіка 1994 г. // Сайт Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Дата доступу: 4 чэрвеня 2010..
Удзельнікі
Першапачаткова ў арганізацыю ўваходзілі 74 краіны-заснавальніцы, у ліку якіх краіны ЕС, большасць краін Паўднёвай Амерыкі, ЗША, Канада, Аўстралія, Японія і Індыя. Колькасць дзяржаў-удзельніцаў устойліва павялічвалася і па стане на 10 верасня 2014 года членства ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі мела 157 дзяржаў, а таксама ЕС. Да таго ж, Кітай меў двух дадатковых прадстаўнікоў ад сваіх адмысловых адміністрацыйных раёнаў — Ганконгу і Макаа.
Урады ўсіх сумежных з Беларуссю краін з’яўляюцца сябрамі СГА. Польшча ўвайшла ў СГА 1 ліпеня 1995 г., Латвія — 10 лютага 1999 г., Літва — 31 мая 2001 г., Украіна — 16 мая 2008 г., Расія — 22 жніўня 2012 года.
Урад БеларусіПрацоўная група па ўступленні Беларусі // Сайт СГА. Дата доступу: 10 ліпеня 2010 вядзе перамовы аб уступленні ад часу заснавання СГА. На дадзены момант Беларусь мае статус назіральніка ў арганізацыі.
Перамовы аб уступленні Беларусі Працоўная група па ўступленні Беларусі была ўтворана 27 кастрычніка 1993 г., а першае сваё пасяджэнне яна правяла ў чэрвені 1997 г. Дагэтуль адбылося 7 пасяджэнняў: 5 чэрвеня 1997 г., 28 красавіка 1998 г., 5 сакавіка 2001 г., 24 студзеня 2003 г., 30 студзеня 2004 г., 30 верасня 2004 г., 24 мая 2005 г.
У склад Працоўнай групы ўваходзяць 39 членаў СГА. З 17 сакавіка 1998 года да 18 верасня 2006-га перамовы праводзіліся з 28 сябрамі. 10 з іх падпісалі Выніковыя пратаколы аб завяршэнні двухбаковых перамоў аб доступе на рынак (пазначаны курсівам у табліцы ніжэй). У снежні 2004 года шведскага грамадзяніна Крыстэра Мангусэна на пасадзе старшыні Працоўнай групы замяніла яго суайчынніца Мія Горн аф РанцыэнPersonal biography for Mia Horn af Rantzien, PhD. Пры ёй 25 чэрвеня 2007 года ўхвалілі новае падсумаванне акалічнасцей. У лютым 2010 г. пасаду старшыні заняў турэцкі грамадзянін Базкурт Аран, у верасні 2012 г. — яго суайчыннік Селім Кунералп. + Працоўная група па ўступленні БеларусіХада перамоў Беларусі з СГА // Сайт Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Дата доступу: 9 чэрвеня 2010. Удзельнікі Закончылі перамовы Удзельнікі Закончылі перамовы Удзельнікі Закончылі перамовы Аўстралія Не Канада Не Румынія Не Арменія Так Кітай Так Сальвадор Не Балгарыя Так Коста-Рыка Не Тайвань Не Бразілія Не Куба Так Тайланд Не В’етнам Не Кыргызстан Так Турцыя Так Гаіці Не Малдова Так Украіна Не Гандурас Не Малайзія Не Харватыя Не Грузія Так Манголія Не Швейцарыя Не Дамініканская Рэспубліка Так Мексіка Не Шры-Ланка Не Злучаныя Штаты Амерыкі Не Нарвегія Не Егіпет Не Індыя Так Панама Так Эквадор Не Ісландыя Не Парагвай Не Еўрапейскі Саюз Не Калумбія Не Паўднёвая Карэя Не Японія НеКолькасць: 39 удзельнікаў Працоўнай групы, 10 з іх згодныя на ўступленне Беларусі.
Будова Установы СГА ўтварылі паводле 4-га Артыкула Пагаднення. Сярод іх: Выканаўчая нарада. Складаецца з прадстаўнікоў усіх дзяржаў-удзельніцаў. Склікаецца сама меней аднойчы на два гады. З’яўляецца паўнамоцным прадстаўніком СГА і выконвае яе абавязкі. Вызначае склад камітэтаў: 1) па гандлі і развіцці, 2) па абмежаваннях плацёжнага балансу, 3) па каштарысе, даходах і кіраванні. Пасяджэнні адбываліся: thumb|180px|Трэці галоўны кіраўнік СГА Майкл Мур 9—13 снежня 1996 года ў Сінгапуры, 18—20 сакавіка 1998 года ў Жэневе, 30 лістапада — 2 снежня 1999 года ў Сіэтле (ЗША), 9—13 лістапада 2001 года ў Досе (Катар), 10—14 верасня 2003 года ў Канкуне (Мексіка), 13—18 снежня 2005 года ў Ганконгу (Кітай), 30 лістапада — 2 снежня 2009 года ў Жэневе, 15—17 снежня 2011 года ў Жэневе, 3—6 снежня 2013 года на востраве Балі (Інданезія). Агульная рада. Складаецца з прадстаўнікоў усіх дзяржаў-удзельніцаў. Выконвае абавязкі Выканаўчае нарады ў адцінках між яе пасяджэннямі. Вызначае правілы і парадак дзейнасці камітэтаў. Пры неабходнасці склікае Орган уладжвання спрэчак (ОУС) і Орган агляду кіравання гандлем (ОАКГ). Рада па гандлі таварамі. Наглядае за выкананнем абавязкаў паводле шматбаковых пагадненняў аб гандлі таварамі, згаданых у Дадатку 1А да Пагаднення аб заснаванні СГА. Сярод іх: thumb|180px|Пяты галоўны кіраўнік СГА Паскаль Ламі Агульнае пагадненне аб мытах і гандлі 1994 года (АПМГ 1994 года); Пагадненне аб земляробстве; Пагадненне аб ужыванні санітарных і фітасанітарных захадаў; Пагадненне аб тканінах і адзенні (дзеянне скончылася 1 студзеня 2005 года); Пагадненне аб тэхнічных перашкодах гандлю; Пагадненне аб захадах датычна ўкладанняў, звязаных з гандлем; Пагадненне аб выкананні 6-га Артыкула АПМГ (супраць дэмпінгу); Пагадненне аб выкананні 7-га Артыкула АПМГ (аб ацэнцы мытаў); Пагадненне аб перададгрузачных праверках; Пагадненне аб правілах вызначэння паходжання; Пагадненне аб парадку ліцэнзавання імпарту; Пагадненне аб субсідыях і адваджвальных захадах; Пагадненне аб засцярогах. thumb|170px|6-ы галоўны кіраўнік СГА Раберту Азэведу Рада па гандлі паслугамі. Сочыць за выкананнем Агульнага пагаднення аб гандлі паслугамі (АПГП; Дадатак 1B да Пагаднення аб заснаванні СГА). Рада па гандлёвых баках правоў інтэлектуальнай уласнасці (РГБПІУ). Назірае за выкананнем Пагаднення аб гандлёвых баках правоў інтэлектуальнай уласнасці (ПГБПІУ; Дадатак 1C да Пагаднення аб заснаванні СГА). Сакратарыят. Узначальваецца галоўным кіраўніком, які прызначаецца Выканаўчаю нарадаю. Яна ж вызначае яго паўнамоцтвы, абавязкі, умовы і тэрмін службы. Галоўны кіраўнік прызначае супрацоўнікаў, якія разам з ім абавязваюцца мець працу ў СГА за адзіную і не з’яўляцца чыноўнікамі хоць бы якой дзяржавы.
+ Галоўныя кіраўнікі№Імя і прозвішчаЧас займання пасадыМесца народзінаўДата народзінаўПапярэдняя пасада1Пітэр Сазэрлэнд1 студзеня — 1 мая 1995Дублін, Ірландыя25 красавіка 1946старшыня ірландскага банка «Элайд Айрыш Бенкс»2Рэнат Руг'ера1 мая 1995 — 1 верасня 1999Неапаль, вобласць Кампанія, Італія9 красавіка 1930намеснік старшыні Міжнароднае назіральнага савета італьянскага аўтапрадпрыемства «Fiat»3Майкл Мур1 верасня 1999 — 1 верасня 2002Факатане, вобл. Бей-оф-Пленці, Новая Зеландыя28 студзеня 1949старшыня Камісіі па замежных справах і гандлі Парламента Новай Зеландыі4Супачай Панічпакдзі1 верасня 2002 — 1 верасня 2005Бангкок, Тайланд30 мая 1946міністр гандлю Тайланда5Паскаль Ламі1 верасня 2005 — 1 верасня 2013Левалуа-Перэ, дэпартамент О-дэ-Сен, рэгіён Іль-дэ-Франс, Францыя8 красавіка 1947Еўрапейскі камісар па гандлі6Раберту Азэведу1 верасня 2013 — дагэтульСалвадор, штат Баія, Бразілія3 кастрычніка 1957намеснік міністра замежных спраў Бразіліі
Вынясенне рашэнняў Галоўны кіраўнік СГА штогод падае ў Камітэт па каштарысе, даходах і кіраванні (ККДК) разлік каштарысу на наступны год і справаздачу аб выкананні папярэдняга. ККДК робіць іх агляд і падае далей у Агульную раду свае парады наконт размеркавання складак між сябрамі Арганізацыі і захадаў да сяброў, што маюць запазычанасці па іх аплаце. Ухваленне правілаў аб складках і гадавога каштарысу ажыццяўляюць 2/3 галасоў Агульнага савета ў складзе больш як паловы сяброў.
Паводле Артыкула 9 Пагаднення аб заснаванні СГА агульным правілам вынясення рашэння ёсць дасягненне агульнае згоды. Яна выяўляецца ў адсутнасці пярэчанняў вынесенай на абмеркаванне пастанове сярод сяброў, прысутных на пасяджэнні. Пры наяўнасці нязгоды для ўхвалення пастановы Выканаўчаю нарадаю і Агульнай радай патрабуецца яе падтрымка большасцю пададзеных галасоў. Ухваленне тлумачэння пагаднення з Дадатку 1 ажыццяўляецца на падставе парады адпаведнае Рады па гандлі (таварамі, паслугамі або інтэлектуальнай уласнасці) пры падтрымцы большасцю ў 3/4 сяброў Выканаўчае нарады або Агульнае рады.
Выканаўчая нарада таксама можа агульнай згодай або пры яе адсутнасці цягам 90 дзён 3/4 галасоў сваіх сяброў вызваляць урады на год ад выканання шматбаковых гандлёвых пагадненняў. Яна таксама мае права вызваліць на год ад выканання пагадненняў у Дадатку 1 пасля 90 дзён разгляду просьбы адпаведнай Радай па гандлі. Пагадненні аб умовах уступлення Выканаўчая нарада ўхваляе 2/3 галасоў сваіх сяброў.
Усе дзяржавы, акрамя Кітая, маюць па адным голасе. Кітай валодае трыма галасамі, бо два яго адмысловыя адміністрацыйныя раёны, Ганконг і Макаа, увайшлі ў СГА асобна яшчэ за часам быцця англійскаю і партугальскаю калоніямі адпаведна. Еўрапейскі Саюз наадварот не валодае ўласным голасам, аднак можа ўпаўнаважвацца сваімі сябрамі галасаваць ад іх імя.
Уладжванне спрэчак Паводле Артыкула 2 Дамоўленасці аб правілах і парадку ўладжвання спрэчак (ДППУС; Дадатак 2 да Пагаднення аб заснаванні СГА) Орган уладжвання спрэчак (ОУС) утвараецца з сяброў Агульнае рады, якія з’яўляюцца бакамі разгляданага ў спрэчцы пагаднення. ОУС выносіць пастановы пры агульнай згодзе. Калі член СГА не адказвае на просьбу аб абмеркаванні спрэчкі цягам 10 дзён з часу яе атрымання або цягам 30 дзён з часу атрымання просьбы не бярэ ўдзелу ў абмеркаванні, просьбіт набывае права прасіць ОУС аб заснаванні групы абмеркавання. Просьбіт таксама мае права звярнуцца з запытам аб заснаванні групы, калі абмеркаванне сам-насам або з удзелам пасярэдніка цягам 60 дзён з часу атрымання просьбы не прыводзіць да ўладжвання спрэчкі. Запыт аб стварэнні групы абмеркавання раней за 60-дзённы тэрмін могуць падаць абодва бакі спрэчкі толькі разам. Член СГА, які ад пачатку не браў удзелу ў абмеркаванні, можа цягам 10 дзён ад часу распаўсюджванню просьбы аб абмеркаванні звярнуцца з запытам аб дазволе да яго далучыцца. ОУС дае адказ на просьбу аб заснаванні групы абмеркавання на першым жа сваім пасяджэнні ад часу яе атрымання.