Герхард Герцберг (; ) — канадскі фізік.
Біяграфія Нарадзіўся ў Гамбургу ў сям’і Альбіна Герцберга і Элы Бібер. Рана застаўся без бацькі, выхоўваўся маці, якая для ўтрымання сям’і працавала прыбіральшчыцай. Вучыўся ў тэхналагічным інстытуце Дармштата, Гётынгенскім і Брыстальскім універсітэтах. Выкладаў у тэхналагічным інстытуце Дармштата (з 1930). У 1935 годзе вымушаны пакінуць Германію (з прычыны шлюбу з яўрэйкай) і пераехаць у Канаду. У 1935—1945 гадах прафесар універсітэта Саскачэван. З 1945 года прафесар Чыкагскага ўніверсітэта. З 1949 года кіраўнік аддзела тэарэтычнай фізікі Нацыянальнага навукова-даследчага савета Канады (Атава). Прэзідэнт Канадскай асацыяцыі фізікаў (1956). Віцэ-прэзідэнт міжнароднага саюза тэарэтычнай і прыкладной фізікі (1957—1963).
Прызнанне Нобелеўская прэмія па хіміі (1971).
Крыніцы
Катэгорыя:Фізікі Канады Катэгорыя:Хімікі Канады Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя