Саскачэванскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Саскатун у правінцыі Саскачэван, Канада.

Агульная характарыстыка Саскачэванскі ўніверсітэт — гэта буйнейшая навучальная ўстанова ў канадскай правінцыі Саскачэван. Ён з’яўляецца адным з вядучых даследчых універсітэтаў Канады. Вучэльня пачала сваю дзейнасць як сельскагаспадарчы каледж у 1907 годзе. Галоўны ўніверсітэцкі кампус размешчаны на 981 га, яшчэ 200 га адведзены для навукова-даследчага парку. Універсітэт прапануе больш за 200 акадэмічных праграм.

Каледжы і школы Сельскай гаспадаркі і біярэсурсаў Мастацтваў і навук Стаматалогіі Адукацыі Бізнесу Інжынерыі Навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця Магістратуры і аспірантуры Кінезіялогіі Правазнаўства Бібліятэказнаўства Медыцыны Сястрынскай справы Фармацыі і харчавання Рэабілітацыі Грамадскага здароўя Дзяржаўнай палітыкі Ветэрынарнай медыцыны

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады