Рольф Марцін Цынкерна́гель (, ) — швейцарскі вучоны ў галіне імуналогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1996 годзе разам з П. Догерці «за адкрыцці ў галіне імуннай сістэмы чалавека, у прыватнасці яе здольнасці выяўляць клеткі, заражаныя вірусам».

Біяграфія Скончыў Базельскі ўніверсітэт у 1968 годзе, дзе і працаваў. З 1971 года ў Лазанскім універсітэце. З 1973 года ў Аўстралійскім універсітэце (Канбера). З 1975 года ў клініцы медыцынскіх даследаванняў г. Ла-Джола (ЗША). З 1979 года ў Цюрыхскім універсітэце, з 1992 па люты 2008 годhttp://www.uzh.ch/news/articles/2008/2843.html дырэктар Інстытута эксперыментальнай імуналогіі ў Цюрыху.

Аўтар навуковых прац па механізмах імуналагічнай талерантнасці, памяці, распазнавання клеткамі імуннай сістэмы мікробаў і малекул уласнага арганізма. Вызначыў ролю лімфацытаў (кілераў) у абароне ад вірусаў, антыцел у клетачным імунным адказе пры аўтаімунных рэакцыях у запаленчых працэсах.

Замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1996), Аўстралійскай АН (1996), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1998), Лонданскага каралеўскага таварыства (1998).

Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1994).

Узнагароды 1999 — Ордэн АўстралііIt’s an Honour: AC 1996 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1995 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні 1987 — Прэмія Уільяма Колі () 1986 — Міжнародная прэмія Гайрднера

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)

Спасылкі

Аўтабіяграфія Рольфа Цынкернагеля на Нобелеўскім сайце

Катэгорыя:Постаці швейцарскай імуналогіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі са Швейцарыі