Ірла́ндыя ( , Ireland: Collins English Dictionary , мясц. ) — дзяржава ў Заходняй Еўропе, якая займае вялікую частку вострава Ірландыя. Плошча — 70,2 тыс. км². Назва краіны паходзіць ад — дзяржава. Сталіца — горад Дублін, у якім пражывае каля 1,4 млн.чал.
Член арганізацый: ААН (з 1955), Савета Еўропы (з 1949), АЭСР (з 1960), ЕС (з 1973), Еўратама (з 1973), Еўрапейскай валютнай сістэмы (з 1979).
Этымалогія 4 артыкул Канстытуцыі Ірландыі (прынятай у 1937 годзе), абвяшчае: «назва дзяржавы — Éire, ці па-англійску, Ireland». У 1949 годзе была прынята назва Рэспубліка Ірландыя (Republic of Ireland) як апісанне дзяржавы (Description of the State); назвай яе па-ранейшаму засталося проста Ireland. Гэта звязана з заяўленымі ў Канстытуцыі прэтэнзіямі на ўвесь востраў: «Тэрыторыя, якая належыць народу складаецца з усяго вострава Ірландыя, прылеглых астравоў і тэрытарыяльнага мора» (арт. 2; з 1998 года ў выніку Белфасцкага пагаднення тэкст заменены на больш нейтральны). Аднак у розных сферах, афіцыйных і неафіцыйных, для адрознення дзяржавы ад брытанскай Паўночнай Ірландыі і вострава ў цэлым шырока выкарыстоўваецца найменне Рэспубліка Ірландыя.
Прырода
Берагі Ірландыі (асабліва на поўначы, поўдні і захадзе) скалістыя, моцна раздзеленыя залівамі. Паблізу берагоў — мноства скалістых астравоў.
Паверхня ў асноўным раўнінная, унутраныя раёны займае шырокая Цэнтральная нізіна, на захадзе і ўсходзе яна выходзіць да берагоў. На ўскраінах вострава — невысокія горы (вышэйшы пункт — гара Карантуіл, 1041 м) і плато (найбуйнейшае — Антрым на паўночным усходзе).
Пераважаюць цёплыя заходнія вятры. Клімат умераны акіянічны, вільготны; зіма мяккая, лета прахалоднае. Шмат рэк (найважнейшая — Шанан) і азёр.
Растуць як паўночныя, альпійскія расліны, так і віды, характэрныя для Паўднёвай Еўропы (як правіла, на захадзе вострава).
Гісторыя Першыя насельнікі на тэрыторыі Ірландыі з’явіліся каля 7 тыс. гадоў таму. Шэраг міграцый і ўварванняў, якія перажыла краіна, сталі прычынай багатай разнастатнасці яе этнічных і культурных традыцый. У 5 ст. у Ірландыі распаўсюдзілася хрысціянства, што традыцыйна звязваецца з імем св. Патрыка.
Геаграфічнае размяшчэнне краіны і, першым чынам, суседства з Брытаніяй шмат у чым вызначылі яе гісторыю. На працягу некалькіх стагоддзяў Ірландыя была брытанскай калоніяй. З 1801 уся тэрыторыя вострава Ірландыя ўваходзіла ў склад Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі.
У канцы 1840-х пасля некалькіх гадоў неўраджая бульбы на Ірландыю абрынуўся «Вялікі голад», сталы прычынай высокай смяротнасці (каля 1 млн чал.) і масавай эміграцыі ірландцаў. Колькасць насельніцтва, якая скарацілася ў першыя гады з 8 да 6 млн чал., у далейшым працягвала няўхільна змяншацца.
У 1916 у Дубліне змагарамі за незалежнасць Ірландыі было паднятае г.зв. «Велікоднае паўстанне», жорстка падушанае ўладамі. Аднак ужо ў 1921 быў падпісаная англа-ірландскі дагавор, які паклаў пачатак стварэння Ірландскай свабоднай дзяржавы, у склад якой ўвайшлі 26 з 32 графстваў вострава, і які замацаваў за Ірландыяй статус дамініёна Брытанскай імперыі.
У 1937 Парламентам была прынятая новая Канстытуцыя, якая абвясціла Ірландыю «незалежнай суверэннай дзяржавай». У 1949 краіна абвясціла сябе рэспублікай і выйшла са складу Брытанскай садружнасці нацый. У 1973 Ірландыя ўступіла ў Еўрапейскі саюз.
Насельніцтва
Колькасць насельніцтва (паводле перапісу 2006) — 4 млн. 235 тыс. чал., каля 60 % пражываюць у гарадах і населеных пунктах колькасцю звыш 1 тыс. чал. Каля 10 %, ці 420 тыс., — прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў. З іх больш 270 тыс. — грамадзяне краін ЕС, у першую чаргу Вялікабрытаніі, Польшчы і прыбалтыйскіх дзяржаў; астатнія — эмігранты з краін Азіі, Афрыкі і інш.
87,4 % насельніцтва прылічаюць сябе да рымскай каталіцкай царквы, 2,8 % — да Царквы Ірландыі (Church of Ireland), уключаючы пратэстантаў. 0,8 % вызнаюць іслам, 0,5 % — прэсвітэрыяне і каля 0,5 % — праваслаўныя. 1,6 % насельніцтва не вызнаюць ніякай рэлігіі. Вёска Ахабо Пасёлак Абілейкс
Узброеныя сілы Узброеныя сілы Ірландыі (УС) налічваюць каля 10,4 тыс. чал. (арганізаваны рэзерв — 24,2 тыс. чал.): сухапутныя войскі — 8,5 тыс. чал., ваенна-паветраныя сілы — 860 чал. і ваенна-марскі флот — 1,075 тыс. чал. Служба ажыццяўляецца на добраахвотнай кантрактнай аснове. У УС прымаюцца асобы, які дасягнулі 18 гадоў; мінімальны тэрмін службы складае 5 гадоў (у рэзерве — 7 гадоў).
Вярхоўным галоўнакамандуючым з’яўляецца Прэзідэнт Ірландыі. Агульнае кіраўніцтва УС ажыццяўляе міністр абароны (2008; Уілі О’Дзі, цывільная асоба). Аператыўнае кіраванне ўскладзена на начальніка Штаба УС (2008; генерал-лейтэнант Дэрмат Эрлей).
Ваенная дактрына Ірландыі носіць выключна абарончы характар і прадугледжвае падрыхтоўку дзяржавы і яе УС да адбіцця знешняй агрэсіі, арганізацыю і вядзенне ўсеагульнай абароны. Ваенны бюджэт на 2009 г. складае 1 млрд. 11 млн. еўра (0,7 % ВУП).
Беларуска-ірландскія адносіны
17 красавіка 1992 года было падпісана «Пагадненне аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Ірландыяй і Рэспублікай Беларусь». 15 красавіка 2010 г. у Мінску адбыўся першы беларуска-ірландскі бізнес-форум. 26 сакавіка 2013 у Дубліне Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Ірландыі Майклу Хігінсу.
8 ліпеня 2013 года ў г. Дубліне адбыліся палітычныя кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Ірландыі. Беларускую дэлегацыю ўзначаліла намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына, ірландскую — Дзяржаўны міністр па справах Еўропы МЗС Люсінда Крэйтан.
Вядомыя асобы Пол Тай
Гл. таксама Бру-на-Бойн Скеліг-Майкл Ірландская фондавая біржа
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 Беларусь — Ірландыя: Матэрыялы навук. семінара «Беларуска-ірландскія гістарычна-культурныя сувязі» (Мінск, 1999): Беларусы — пра Ірландыю, ірландцы — пра Беларусь. Бібліяграфія ўзаемасувязяей / Грамад. аб’яднанне «Міжнар. асац. беларусістаў», Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны пры М-ве адукацыі Рэсп. Беларусь, Т-ва «Беларусь — Ірландыя»; Рэдкал.: А.Мальдзіс (гал. рэд.) і інш.; Уклад. М.Міцкевіч. — Мінск: Бел. кнігазбор, 2000. — 186 с.
Дзяржаўныя ўстановы www.president.ie Сайт прэзідэнта Ірландыі www.taoiseach.gov.ie Сайт прэм’ер-міністра www.gov.ie Сайт «Урад Ірландыі онлайн» www.oireachtas.ie Парламент Ірландыі www.arts-sport-tourism.gov.ie Дэпартамент мастацтваў, спорту і турызму www.garda.ie Асноўная сілавая структура Ірландыі www.policehistory.com Сайт аб гісторыі сілавых структур Ірландыі
Палітычныя групы www.fiannafail.ie «Фианна файл» (кіруючая) www.finegael.ie «Фине Гэл» (апазіцыйная) www.sinnfein.ie «Шын Фейн», палітычнае крыло ІРА
СМІ www.irelandonsunday.ie Ireland on Sunday www.unison.ie Irish Independent www.ireland.com The Irish Times www.rte.ie Ірландскае тэлебачанне www.rte.ie Інтэрнэт-тэлеканал
Катэгорыя:Краіны Еўрапейскага Саюза Катэгорыя:Англамоўныя краіны і тэрыторыі