Ма́льта, Рэспу́бліка Ма́льта (, ) — астраўная дзяржава (Мальтыйскі архіпелаг) ў цэнтральнай частцы Міжземнага мора, на поўдзень ад Сіцыліі.

Дзяржаўны лад Мальта — парламенцкая рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 1964 года (з папраўкамі 1974 і 1987). Заканадаўчая ўлада належыць парламенту Мальты, які складаецца з Прэзідэнта і Палаты прадстаўнікоў, якая складаецца з 65 дэпутатаў. Кіраўнік дзяржавы — Прэзідэнт. Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца ўрадам на чале з Прэм’ер-міністрам.

Прырода Краіна займае 2 параўнальна значныя астравы востраў Мальта (246 км²) і востраў Гоца (67 км²) і некалькі дробных. У рэльефе пераважаюць закарставаныя вапняковыя плато вышынёй да 253 метраў. Клімат міжземнаморскі з гарачым сухім летам і лагоднай дажджлівай зімой; сярэдняя тэмпература лютага +12 °C, жніўня +25 °C. Ападкаў каля 530 мм за год. Рэк і ручаёў няма. У расліннасці пераважае рэдкі травастой са злакаў, на схілах пусткі з нізкімі сухалюбівымі хмызнякамі і хмызнячкамі. Невялікія гаі з хвоі, пініі, дубу. Жывёльны свет бедны. Рэзерват Гадыра.

Гісторыя Мальта была заселена прыкладна з 5900 года да н.э., з моманту прыбыцця пасяленцаў, якія паходзяць з еўрапейскіх неалітычных земляробаў. Аб гэтым сведчыць кераміка храмавага компллексу Скорба, якая прыналежала, магчыма сіканам.

Беларуска-мальтыйскія адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Мальта ўсталяваныя 16 лютага 1993. 9 чэрвеня 2011 года Пасол Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы Беларусь Я. А. Шастакоў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Мальты Дж. Абеле ў якасці Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Мальта па сумяшчальніцтве. 

21 чэрвеня 2012 Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у г. Валеце прызначаны грамадзянін Мальты П.Фенех. У 2012 годзе беларуска-мальтыйскі тавараабарот склаў 2,2 млн долараў ЗША. Абарот гандлю паслугамі пры гэтым склаў 4,1 млн долараў. У першым паўгоддзі 2013 з Мальты ў эканоміку Беларусі прыцягнута 0,6 млн долараў ЗША інвестыцый.

Літаратура

Крыніцы