Плаціна () Pt — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 78. Адносіцца да сямейства плацінавых металаў.
Прыродныя крыніцы Трапляецца ў самародным выглядзе, у выглядзе сплаваў і злучэнняў. Радовішчы ў ПАР, ЗША, Зімбабвэ, Канадзе, Калумбіі.
Прымяненне Выкарыстоўваецца ў аўтамабілебудаванні (сплаў плаціны з паладыем — каталізатар дапальвання выхлапных газаў), электроніцы і электратэхніцы (матэрыял электрычных кантактаў), у вытворчасці хімічнага посуду, ювелірных вырабаў, у якасці каталізатару хімічных рэакцый.
Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Металы Катэгорыя:Высакародныя металы Катэгорыя:Плацінавыя металы Катэгорыя:Карысныя выкапні