Сяргей Іванавіч Сідо́р (; в. Янаўшчына, — ) — беларускі географ, кандыдат геаграфічных навук (1971), доктар педагагічных навук (1991), прафесар (1992).
Біяграфія Скончыў Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча ў 1959 годзе, геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1964 годзе.
Настаўнік Котчынскай і Зарудаўскай школ (Мастоўскі раён, 1959—1967), дырэктар Індурскай школы рабочай моладзі (Гродзенскі раён). Малодшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР (1970—1971). З 1971 года выкладчык у Магілёўскім педагагічным інстытуце. З 1974 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, адначасова з 1995 года намеснік рэдактара часопіса «Геаграфія: Праблемы выкладання».
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па эканамічнай геаграфіі Беларусі, методыцы выкладання геаграфіі. Адзін з ініцыятараў распрацоўкі новай канцэпцыі выкладання геаграфіі ў школах незалежнай Беларусі. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ.
Апісаў Беларусь у геаграфічным ракурсе («Геаграфія Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», 1993; «Займальная геаграфія Беларусі», 1995, у сааўтарстве; «Геаграфія Беларусі ў пытаннях і адказах», 1998, у сааўтарстве).
Выбраная бібліяграфія Социально-экономическая география СССР: наука и учебная дисциплина. — Мн.: Университетское, 1989. Геаграфічныя паняцці і тэрміны. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1993. Геаграфія Беларусі: падручнік для 9 класа сярэдняй школы / Сяргей Іванавіч Сідор . — [б. м.] Народная асвета, 1995. Тэорыя сацыяльна-эканамічай геаграфіі: Курс лекцый. — Мн.: БДУ, 2001 (у сааўтарстве).
Літаратура
Спасылкі
Сідор Сяргей Іванавіч // Гісторыя БДУ Вучоныя Беларусі. Сідор, Сяргей Іванавіч (доктар педагагічных навук; кандыдат геаграфічных навук; 1937—1998) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Папулярызатары навукі Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Географы СССР Катэгорыя:Дактары педагагічных навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне Катэгорыя:Аўтары падручнікаў