Ня́ндама () — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Няндамскага раёна Архангельскай вобласці. Насельніцтва 22,4 тыс. чал. (2005). Чыгуначная станцыя на лініі Конаша—Архангельск, за 342 км на поўдзень ад Архангельска.

У горадзе дзейнічаюць прадпрыемствы чыгуначнага транспарту, мясакамбінат, бройлерная птушкафабрыка, прадпрыемствы лясной прамысловасці. Насельніцтва

Вядомыя асобы Міхаіл Сігізмундавіч Заржэцкі (нар. 1919) — беларускі архітэктар.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Архангельскай вобласці